Эканоміка

МАРГ «карэктуе» сістэму рэгулявання цэн, але захавае яе да канца года

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў расказаў журналістам пра тое, як будуць карэктаваць сістэму рэгулявання цэн, перадае БелТА.

Пастановай урада нумар 713 у мінулым годзе была ўведзена новая сістэма рэгулявання цэн. Адбылося гэта пасля таго, як у кастрычніку Лукашэнка загадаў спыніць цэны.

У гэтым годзе ў Беларусі створана экспертная рабочая група для рэалізацыі пастановы. 

«Яна генеруе ідэі па трансфармацыі дзейнай сістэмы цэнавага рэгулявання ў нейкі іншы механізм, выпрацоўвае альтэрнатыўныя прапановы. Гэта глабальная задача. Пакуль мы таксама працуем над удасканаленнем падыходаў на бягучы перыяд, пакуль пастанова нумар 713 будзе яшчэ дзейнічаць», — сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, сёлета пастанову адмяняць не плануецца. 

«Мы будзем працаваць па ёй увесь год, таму што задача стаіць вельмі напружаная — забяспечыць 7—8 працэнтаў інфляцыі па выніках года. Новая сістэма цэнавага рэгулявання даказала сваю эфектыўнасць. З таго моманту, калі была прынята гэта пастанова, інфляцыя замарудзілася на 12,7%», — сказаў міністр.

Тым не менш, паводле яго, наспела неабходнасць «удасканаліць падыходы». 

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся з 6 кастрычніка ўвесці забарону на павышэнне цэн у краіне. Гэта ледзь не прывяло да калапсу ў гандлі. Пазней МАРГ уводзіла паслабленні ў такой сістэме рэгулявання цэн. 

Каментары

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць