Зяленскі сустрэўся з Папам Францішкам і зрабіў яму незвычайныя падарункі
Сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў рамках свайго візіту ў Італію наведаў Ватыкан, дзе ў Апостальскім палацы меў саракахвілінную сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам.

Гэта другая асабістая сустрэча Папы з Зяленскім пасля аўдыенцыі ў 2020 годзе і першая пасля пачатку вайны ва Украіне, паведаміла прэс-служба Ватыкана.
Падчас сустрэчы ў асноўным абмяркоўваліся гуманітарныя пытанні. Францішак запэўніў Зяленскага ў сваіх пастаянных малітвах за мір пачынаючы з лютага мінулага года.
Пры канцы сустрэчы Папа паднёс у дар Зяленскаму сімвал міру — бронзавую аліўкавую галінку, а таксама некалькі кніг і дакументаў.
Уладзімір Зяленскі, са свайго боку падарыў Святому Айцу мастацкую кампазіцыю, зробленую з пліты бронекамізэлькі, якая выратавала жыццё ўкраінскаму салдату на полі бою, а таксама карціну пад назвай «Страта», прысвечаную забойству дзяцей падчас канфлікту: на ёй Маці Божая трымае на руках цёмны контур Дзіцятка Езуса.
Чытайце таксама:
Зяленскі сустрэўся ў Італіі з прэзідэнтам краіны
«І тут я выйшаў з сябе». На блаславенне Папы Францішка прынеслі сабаку
Папа Францішак: Фінансавыя скандалы шкодзяць добраму імені Касцёла
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
што зрэшты магчыма і добра