З'явілася ФОТА купала крамлёўскага Сенацкага палаца пасля атакі дронаў
Фота купала крамлёўскага Сенацкага палаца пасля атакі дронаў апублікавала «Медуза».

На фатаграфіі на купале бачныя сляды пажару.
3 мая прэс-служба прэзідэнта РФ заявіла пра атаку двух дронаў на Крэмль. Яна сцвярджае, што абодва яны былі выведзеныя са строю, але, мяркуючы па відэазапісах, як мінімум адзін з іх выбухнуў над купалам Сенацкага палаца.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары