У сеціве з’явілася відэа выбуху беспілотніка над Сенацкім палацам Крамля.
Сёння ноччу, паводле расійскага боку, украінцы атакавалі Крэмль двума беспілотнікамі. Дроны былі «своечасова выяўленыя і выведзеныя з ладу сродкамі радыёэлектроннай барацьбы».
У выніку падзення і разлёту аскепкаў ніхто не пацярпеў.
Крэмль назваў атаку тэрактам і замахам на Пуціна.
Пакуль няясна, ці сапраўды гэта была атака беспілотнікаў на Крэмль, ці імітацыя нападу, інсцэніраваная расійскімі спецслужбамі для апраўдання ўдараў па гарадах Украіны.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары