На сайце літоўскага Дэпартамента міграцыі з'явілася інфармацыя па-беларуску і пад бела-чырвона-белым сцягам
Усё часцей за мяжой для абазначэння інфармацыі, звязанай з Беларуссю, выкарыстоўваюць нацыянальны сцяг, а не лукашэнкаўскі. Чарговай дзяржаўнай структурай еўрапейскай краіны, якая выкарыстоўвае ў сябе на сайце бела-чырвона-белы сцяжок, стаў Дэпартамент міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы.

Дэпартамент міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы вылучыў на сваім сайце асобны раздзел для грамадзян Беларусі і не толькі пазначыў яго бела-чырвоным сцягам, але і зрабіў беларускамоўную версію.
Таксама Дэпартамент міграцыі, лічачы, што большасць непаразуменняў паміж літоўскімі ўладамі і людзьмі, якія прыехалі з Беларусі, выкліканая неразуменнем розных міграцыйных працэдур, падрыхтаваў інфармацыйны буклет, у якім у кароткай навочнай форме тлумачацца асноўныя аспекты і адрозненні паміж міграцыйнымі працэдурамі, і раіць з ім азнаёміцца.
-
Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам
-
Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?
-
У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры
Каментары