У студзені СМІ абышла навіна, што ў Бабруйску неўзабаве знясуць стары хірургічны корпус лякарні імя У. Марзона, а на яго месцы пабудуюць новы, сучасны. Разам са старым корпусам мусіла б быць знішчаная і першая бабруйская мазаіка аўтарства мастака Сямёна Абрамава, якая месціцца на яго фасадзе. Але, можа быць, яе яшчэ ўдасца захаваць.

Аўтар тэлеграм-канала Aktahon напісаў, што пасля некалькіх зваротаў у мясцовыя органы і Міністэрства культуры, у якіх ён звяртаў увагу на тое, што ў беларускім заканадаўстве не прадугледжаны дэмантаж (знішчэнне) твораў манументальнага мастацтва і што гэта з'яўляецца вандалізмам у яго прамым азначэнні, ён
нарэшце атрымаў ад міністэрства адказ. У ім гаворыцца, што Мінкульт даслаў ліст у Бабруйскі гарвыканкам аб правядзенні рэканструкцыі твора.

Aktahon звяртае ўвагу на тое, што паводле Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 года №1372 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 14 студзеня 2022 года № 26),
рэканструкцыя твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва — сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні твораў мастацтва і (або) звязаных са змяненнем месца іх размяшчэння.
Такім чынам, зыходзячы з гэтага, бабруйская мазаіка мусіць цяпер быць як мінімум некуды перанесеная — ці ў музей, ці на новы будынак, — а не банальна знішчаная.
Зрэшты, аўтар допісу адмыслова адзначае, што гэтае палажэнне — тое самае, паводле якога Зэльвенскі райвыканкам адмовіўся дэмантаваць помнік Ларысе Геніюш. То-бок у гэтай краіне і пры цяперашнім стаўленні да законаў яно нічога не гарантуе.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
гэта мазаіка глядзіцца асабліва шчымліва і набывае асаблівы кошт