Вайна11

Расіяне нанеслі рэкордную колькасць удараў па Запарожскай вобласці

За мінулыя суткі Запарожская вобласць перажыла чарговы «рэкорд» нападаў расійскіх акупантаў. Зафіксаваны 34 разбурэнні грамадзянскіх абʼектаў, піша УНІАН.

Як паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Старух, за суткі расіяне 224 разы абстралялі Запарожскую вобласць.

«Жорсткасць захопніка не мае межаў і не перастае жахаць. Прыйшоўшы ў цывілізаваную краіну, варвары знішчаюць інфраструктуру, пад пастаяннай пагрозай жыцці мірных украінцаў, якія знаходзяцца на лінію агню», — сказаў ён.

Расійскія войскі працягваюць сцягваць тэхніку на запарожскім кірунку і не пакідаюць намераў цалкам захапіць тэрыторыю вобласці, 60% якой ужо акупавана.

Напярэдадні захопнікі абʼявілі аб намерах пачаць «вызваленне» вобласці, украінскія вайскоўцы чакаюць актывізацыі баявых дзеянняў у Запарожскай вобласці вясной і летам.

Каментары1

  • Чалавек
    20.01.2023
    Сатанiская арда.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць