WP: Дырэктар ЦРУ таемна наведаў Кіеў і распавёў Зяленскаму аб планах Расіі
Дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША Уільям Бернс таемна наведаў Кіеў у канцы мінулага тыдня і сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, піша The Washington Post са спасылкай на крыніцы.

Як адзначае выданне, Бернс прыбыў ва Украіну, каб праінфармаваць Зяленскага аб ваенных планах Расіі на найбліжэйшыя тыдні і месяцы.
Па даных крыніц, Зяленскі і прадстаўнікі ўкраінскай разведкі абмяркоўвалі, як доўга Украіна можа разлічваць на працяг дапамогі з боку ЗША і Захаду пасля таго, як рэспубліканцы атрымалі большасць у Палаце прадстаўнікоў Кангрэса.
Бернс адзначыў «вастрыню моманту» на полі бою і прызнаў, што ў нейкі момант дапамогу будзе цяжэй атрымаць, сцвярджаюць крыніцы.
Пасля сустрэчы з Бернсам на мінулым тыдні «ў Зяленскага і яго памочнікаў склалася ўражанне, што падтрымка Кіева з боку адміністрацыі Байдэна застаецца моцнай, і 45 мільярдаў даляраў экстраннага фінансавання для Украіны, прынятых Кангрэсам у снежні, хопіць як мінімум да ліпеня ці жніўня».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары