Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў граматай начальніка калоніі ў Навасадах
Патрыяршы экзарх усёй Беларусі правёў набажэнства ў турэмным храме святога праведнага Іаана Кранштацкага ў папраўчай калоніі № 14 у Навасадах (Барысаўскі раён), паведамляе прэс-служба Беларускага Экзархата РПЦ.

Пасля службы праваслаўны іерарх звярнуўся да зняволеных з пропаведдзю, у якой распавёў пра жыццё праведнага Іаана Кранштацкага і цуды па малітоўных зваротах да святога, а таксама паразмаўляў з імі.
«У гэты дзень архіерэйскіх грамат Барысаўскай епархіі былі ўдастоены начальнік ВК № 14, палкоўнік Васілевіч Юрый Іванавіч і камандзір 740-га зенітнага ракетнага палка, палкоўнік Сарока Андрэй Васілевіч», — гаворыцца ў паведамленні.
У гэтай калоніі знаходзіцца некалькі палітвязняў: Зміцер Дашкевіч, Сяргей Дэцук, Міхаіл Зубкоў, Пётр Канстанцінаў, Яўген Кузьмянкоў, Станіслаў Міхайлаў.
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары
мда ўж... толькі "праведны" будзе..."В дневниках отец Иоанн неоднократно молился о смерти для Льва Толстого: