Грамадства1717

Качанава: Ніхто ў нас не забараняе размаўляць па-беларуску

Старшыня Савета Рэспублікі выказалася пра беларускую мову на сустрэчы з моладдзю Мінска ў сталічным Палацы моладзі. Сустрэча прайшла ў форме «адкрытага дыялогу».

Фота з тэлеграм-канала Савета Рэспублікі

«Вядома, мова — гэта тое, што вызначае нас як нацыю. Але насаджаць нічога не трэба. Хочаш — размаўляй на беларускай мове, хочаш — на рускай. Ні для каго няма ніякіх забаронаў», — сказала яна.

Качанава заявіла, што сёння праводзіцца дастаткова шмат мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы: «Мы вывучаем сваю гісторыю, сваю мову, ведаем сваіх пісьменнікаў, захапляемся іх творамі, глядзім спектаклі на беларускай мове, але ў нас ёсць і другая дзяржаўная мова, і перакрэсліваць гэта нельга».

«Таму ў школе сёння мы вывучаем і беларускую, і рускую мову, выбіраем тэставанне на рускай або беларускай мове. Нічога ў гэтым дрэннага няма. Калі цябе прымушаюць нешта рабіць, гэта заўсёды выклікае абурэнне. Таму ў нас ніхто не забараняе размаўляць на беларускай мове, ніхто не забараняе размаўляць на рускай мове», — рэзюмавала трэці чалавек у дзяржаве.

Каментары17

  • Сьмяюся!
    16.11.2022
    Як паслухаеш яе, дык усё у нас цудоўна! І чаго гэтым людзям не хапае?
  • Железный Дровосек
    16.11.2022
    Бесполезное ископаемое (лит.)
  • Мешканец
    16.11.2022
    По реке плывет кирпич, деревянный как стекло, ну и пусть себе плывет, нам не нужен пенопласт. - примерно такое впечатление от текста гимна Беларуси на русском

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда20

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі скончыў жыццё самагубствам палітзняволены мастак2

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам19

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда20

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць