Грамадства

Кантрабанда і фінансаванне пратэстаў — палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» ўзмацнілі абвінавачванні

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч знаходзяцца за кратамі ўжо 14 месяцаў. Увесь гэты час іх трымалі пад вартай паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (нявыплата падаткаў), але стала вядома, што праваабаронцам змянілі абвінавачванні на больш жорсткія. Цяпер ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення, паведамляе «Вясна».

Стала вядома, што нядаўна крымінальная справа ў дачыненні да Валянціна Стэфановіча, меркавана, Алеся Бяляцкага і Уладзіміра Лабковіча, і іншых вясноўцаў паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (нявыплата падаткаў) спыненая.

Праваабаронцаў абвінавачвалі ў тым, што яны «не зарэгістравалі арганізацыю, якой кіруюць, ва ўстаноўленым парадку ў якасці юрыдычнай асобы, а таксама ў якасці падаткаплацельшчыка, і не прадставілі адпаведныя звесткі ў падатковыя органы, чым схавалі ад падатковых органаў звесткі аб выплатах, асобаў, якія выплацілі ад імя арганізацыі працы (якія аказалі паслугі) і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падатковым агентам».

Але Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча не вызвалілі з-пад варты — ім выставілі новыя абвінавачванні

Цяпер іх абвінавачваюць у кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Вядома, што прэтэнзіі дзяржавы застаюцца ўсё да той жа сумы грошай, якая фігуравала ў абвінавачванні за нявыплату падаткаў, але цяпер дзеянні праваабаронцаў у дачыненні да іх вырашылі кваліфікаваць па-іншаму. Тром палітзняволеным вясноўцам цяпер пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. Іх працягваюць утрымліваць за кратамі.

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка каментуе новыя абвінавачванні калегам:

«Рэжым павышае стаўкі, высоўваючы адно за іншым абвінавачванні, — адно больш недарэчнае за іншае. Спачатку нашых калег пратрымалі ў турме больш за год па абвінавачванні, ад якога нават цяпер, падчас глыбокага прававога крызісу, ім давялося адмовіцца. Але на свет з'явілася новае — больш недарэчнае і больш жорсткае абвінавачванне, якім кваліфікавалі парушэнні пры перамяшчэнні праз мяжу грошай на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій і на падтрымку дзейнасці ПЦ «Вясна». Пакідаючы за дужкамі пытанне аб тым, як і наколькі гэта ўсё адпавядае фактам і пацвярджаецца адпаведнымі доказамі, хочацца атрымаць ад уладаў адказ на даўняе пытанне: якім чынам магла выконваць нейкія фармальнасці арганізацыя, адвольна (па высновах Камітэта па правах чалавека ААН) пазбаўленая рэгістрацыі?»

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет7

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет7

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць