Грамадства44

Прапаганда хацела паказаць «пакаяльнае» відэа з «рэйкавымі партызанамі». Але нешта пайшло не так

На БТ выпусцілі сюжэт з фігурантамі адной з апошніх спраў «рэйкавых партызанаў». Тэлебачанне спрабавала паказаць, як хлопцы шкадуюць за свае ўчынкі і крыўдуюць на «куратараў». Замест гэтага атрымаліся партрэты моцных людзей, якія праглядаюцца нават скрозь мантаж.

Канстанцін Ермаловіч і Віталь Мінкевіч

Першым гаворыць Канстанцін Ермаловіч, якому прысудзілі 16 гадоў турмы. Мужчына трымаецца ўпэўнена, нават ведаючы пра вялікі прысуд і спробы прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай выбіць яго з каляіны.

Лебедзева пытаецца ў яго: «Дзеля чаго вы гэта рабілі і за што гатовыя адседзець 16 гадоў»? І хлопец спакойна адказвае:

«Калі сказаць максімальна кампактна, то гэта было выражэнне нашага асабістага пратэсту, каб паказаць нязгоду з тым, што адбываецца. Не дзеля апазіцыі або некага яшчэ. Я іх і не ведаю большасць, мне не настолькі гэта цікава».

У 2021 годзе яны рабілі на чыгунцы г.зв. закладкі, муляжы выбуховых прыладаў, таксама спрабавалі падпаліць табакерку і спалілі цір. Ермаловіч прызнае, што гэта можна назваць тэрарызмам. «Так, тое, што мы рабілі, з пункту гледжання закона, незаконныя рэчы», — спакойна кажа ён.

Тут Лебедзева дадае сваю рэмарку: «Ведаеце, чаму ён кажа «з пункту гледжання закону»? Бо з пункту гледжання маралі ён думае, што ён мае рацыю». Такімі адвольнымі рэмаркамі яна разбаўляе ўвесь сюжэт.

Група «рэйкавых партызанаў» тройчы рабіла расцяжкі на пуцях. Вынікам мусіла быць затрымка руху цягнікоў. Канстанцін кажа, што для іх гэта была форма эканамічнага ціску на ўлады.

Мужчына распавядае, што ва ўсіх выпадках у адміністратараў групы «Буслы ляцяць» таксама быў доступ да ўнутранай інфармацыі пра здарэнні на чыгунцы. І пасля кожнай з акцый з фэйкавым мініраваннем яны выкладалі справаздачы пра здарэнні разам з відэа.

Далей даюць слова Віталю Мінкевічу, якому прысудзілі 15 гадоў турмы (прапагандысты вырашылі не ўдакладняць імя і ў відэа падпісалі яго «Віктарам»). Ён распавядае, што акцыі не праходзілі ідэальна і заўсёды былі недахопы, таму ён хутчэй незадаволены іхнім ходам.

На пытанне, чаму яны не спыніліся, ён заўважае: «Цяжка спыніцца, калі ты пачынаеш дзейнічаць, нават не бачыш такога шляху, каб спыніцца».

Далей зноўку распавядае Ермаловіч — пра акцыю з падпалам ціра, які належаў вайсковай часці 5527. Ён кажа, што яны сцягнулі колы, якія ляжалі ў якасці агароджы, знайшлі яшчэ нейкія дошкі, склалі ўсё разам і падпалілі. Адбылося гэта з 23 на 24 верасня 2021 года.

Акцыя была, на яго думку, не зусім удалай, бо не ўдалося добрае відэа. Праўда, мяркуючы па фота з сюжэта прапагандыстаў, цір згарэў.

Скрыншот: сюжэт МУС

Далей хлопец распавядае пра акцыю са спробай падпалу «Табакеркі». Тады група абліла бензінам глебу ўздоўж кіёска і ўсталявала побач гадзіннікавы механізм, які мусіў яго падпаліць. Праўда, той не спрацаваў.

Па ўсім відаць, што бралі інтэрв'ю таксама ў трэцяга фігуранта справы, Ігара Казлова, якому прысудзілі 14 гадоў турмы. Але, магчыма, ягоныя адказы не задаволілі прапагандыстку і іх не ўключылі ў сюжэт.

Усе трое фігурантаў справы

З гэтай групай судзілі таксама Наталлю Полькіну, якой далі два гады калоніі, і Наталлю Кед, якая атрымала 2 гады «хатняй хіміі». Усіх затрымалі яшчэ ўвосень 2021 года, праз пару дзён пасля падпалу ціра. Жанчын абвінавацілі ў тым, што яны ў сакавіку 2021 года разам з «рэйкавымі партызанамі» спалілі пудзіла Лукашэнкі. Іх судзілі па атрыкуле «абраза прэзідэнта».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Мужчынам, якія ішлі на сілавіка падчас антываеннага мітынгу, прысудзілі калонію. Пасля затрымання іх катавалі

Да 16 гадоў турмы. Вынеслі прысуды бабруйскім «рэйкавым партызанам»

Вярнулася ў Беларусь з Літвы — цяпер пагражае 20 гадоў за тэрарызм. Расказваем пра Алесю Буневіч і падрабязнасці яе затрымання

Каментары4

  • Іван
    31.08.2022
    Моцныя хлопцы. Не зламаліся. За імі - будучыня.
  • Железный Дровосек
    31.08.2022
    Якія годныя хлопцы—адна павага ўа іх.
  • Беларус
    31.08.2022
    Яны тэрмінова будуць на свабодзе! Нязломныя!

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць