Фільм з Рэнэ Зэльвегер — кашмарык для сацыяльных работніц.
Самотная сацыяльная работніца Эмілі Джэнкінс бярэ на выхаванне дзяўчынку, якую бацькі спрабавалі запекчы ў духоўцы. Але чарада страшных выпадкаў, звязаных з новай выхаванкай, наводзіць гераіню на думку, што бацькі дзяўчынкі не такія ўжо вар’яты…
Карціна Крыстыяна Альварта — жахаўка, што эксплуатуе тэму дэманічных дзіцей і выкарыстоўвае другасныя «званковыя» трукі.
З гэтай карцінай нямецкі рэжысёр Крыстыян Альварт пасля «Антыцелаў» дэбютаваў у Галівудзе. Але нешта не зладзілася.
Так — дзяўчынка харызматычна-змрочная, фотагенічная. Яе грае Джодэль Фёрланд, у якой ужо ёсць багаты досвед «Сайлент Хіла» і «Краіны прыліваў». Так, Рэнэ Зэльвегер — добрая актрыса, якая засведчыла свой талент у «Сястрычцы Бэці» і «Дзённіку Брыджыт Джонз». Але гэта ўсё без імпэту, без агеньчыка.
Пасыл фільму спажывецка-разгублены: «Спачуванне небяспечнае! Жыві для сябе! Не пераймайся за іншых!»
Фільм для клапатлівых жанчын, якія баяцца нараджаць.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Справа №39 (Case 39)
Каментары