Культура33

Унікальны скарб знайшлі «чорныя капачы» на Лідчыне. Што пра яго вядома?

Калекцыю срэбраных прадметаў, пакрытых пазалотай, знайшлі ля вёскі на поўнач ад Ліды. Гэта рэчы, якія, верагодна, пакінулі па сабе готы: вайсковыя трафеі, вырабленыя на тэрыторыі позняй Рымскай імперыі: у ІІ-IV стагоддзях нашай эры. Пра іх піша на budzma.org Алесь Кіркевіч.

Калекцыя прадметаў была знойдзеная так званымі «чорнымі капальнікамі» некалькі год таму. Зараз артэфакты знаходзяцца на тэрыторыі Еўрасаюза ў прыватнай калекцыі. Уласнік дазволіў адфатаграфаваць і апісаць рэчы, але не збіраецца ў найбліжэйшай перспектыве вяртаць іх у Беларусь.

Праблема ў тым, што не ўсе прадметы ўдалося захаваць. Апроч срэбраных рэчаў, капальнікі знайшлі некалькі залатых прадметаў, якія… здалі на лом каштоўных металаў. Гучыць жудасна, але атрымалася менавіта так. Апроч гэтага, быў знойдзены срэбраны дэнарый Марка Аўрэлія (імператар Рыма ў 161—180 гадах). Ён застаўся на руках у асобаў, якія знайшлі скарб.

Што ўяўляе з сябе скарб?

Гэта дзесяць прадметаў, зробленых са срэбра. Накладкі, фібула і прадметы нявызначанага функцыяналу. Найбольш характэрны артэфакт мае на сабе антрапаморфную выяву чалавека і пачвары (цмока?..). Магчыма, гэта міфалагічны сюжэт. Цікава, што чалавек і пачвара выяўленыя максімальна схематычна, але профіль мужчыны — даволі дакладны. Магчыма, яго «перамалёўвалі» з манетаў часоў Рымскай імперыі.

Усе прадметы пакрытыя пазалотай. Што гэта магло быць? З вялікай верагоднасцю — дэталі даспеха або рытуальнай маскі. Нешта падобнае насілі правадыры варварскіх плямёнаў ды высокія рымскія афіцэры. Зразумела, падобныя рэчы не мог сабе дазволіць звычайны чалавек.

Чаму прадметы патрушчаныя?

Ёсць дзве версіі.

Паводле адной, усё гэта — плён перадзелу вайсковых трафеяў. Умоўныя готы або мясцовыя найміты вярнуліся з паходу (у Фракію ці Прычарнамор’е) і падзялілі здабычу. Банальна парэзалі прадметы з каштоўнага металу. Нехта захаваў усё гэта ў якасці скарбу-хованкі. Праз больш чым 1500 гадоў скарб разараў трактар, а артэфакты знайшлі «чорныя капальнікі».

Другая версія больш цікавая. Старажытныя германцы мелі характэрны звычай, які фіксуецца археолагамі ад Скандынавіі да Прычарнамор’я: у якасці падзякі багам за ўдалы паход германцы трушчылі і тапілі ў балотах (ці рэках) каштоўныя прадметы. То-бок — мячы, упрыгожанні, прадметы раскошы. Прадметы знішчаліся рытуальна. Таму акурат гоцкія мячы, якія знаходзяць у Беларусі ці на Падляшшы, зазвычай пагнутыя ці паламаныя.

Безумоўна, скарб патрабуе больш дэтальнага вывучэння. Разам з тым уласнік палічыў, што варта даць інфармацыю пра знаходку, каб яна была ў навуковым ужытку.

[На жаль, нават самыя ўнікальныя матэрыялы, знойдзеныя падчас «чорных» раскопак, у навуцы выкарыстоўваць складана, паколькі для археолагаў-навукоўцаў не меншую важнасць за самі знаходкі маюць самі абставіны яе выяўлення, той кантэкст, у якім штосьці знайшлося: культурны пласт, склад скарбу з дэталёвым апісаннем і г. д. Можа мець значэнне і размяшчэнне прадметаў, і што знаходзілася каля іх. «Чорныя капальнікі» звычайна не складаюць навуковых апісанняў знаходак, а рэчы, вырваныя з кантэксту, фактычна для навуковага асэнсавання страчаныя, нават калі прадметы самі па сабе патэнцыйна надзвычай цікавыя. Менавіта ў гэтым галоўная шкода «чорнага капальніцтва». — НН]

Некалі скарб вернецца ў Беларусь, а пакуль — можам хаця б на фота ацаніць фантастычныя прадметы, якія былі «на руках» у нашых продкаў больш за 1500 год таму.

Каментары3

  • пачвара? на сябе паглядзіце
    19.07.2022
    які цмок? вы што - хтба бычылі цмокаў? там увогуле
    незразумела што. а вось мужчына пазнавальны - так. вялікая голая *опа. Дызайнер,
    ты? бо ж нядаўна хваліўся чарговы раз, што ў яго такая
  • наша гісторыя
    19.07.2022
    “Другая версія
    больш цікавая. Старажытныя германцы мелі характэрны звычай, які фіксуецца
    археолагамі ад Скандынавіі да Прычарнамор’я: у якасці падзякі багам за ўдалы
    паход германцы трушчылі і тапілі ў балотах (ці рэках) каштоўныя прадметы.
    То-бок — мячы, упрыгожанні, прадметы раскошы. Прадметы знішчаліся рытуальна.
    Таму акурат гоцкія мячы, якія знаходзяць у Беларусі ці на Падляшшы, зазвычай
    пагнутыя ці паламаныя.”

    гэта жарт такі? ну пэўна ж жарт. хто ў здаровым розуме будзе секчы запроста так
    мячы, упрыгожанні, прадметы раскошы? ды шчэ не дома, а на чужой зямлі… ну хіба
    што можа яны якіх мухамораў аб’еліся
  • ГрэКіф
    24.07.2022
    Ёсьць і грэчка і кефір ў Нямеччыне, кефір ёсць і ў Гішпаніі, учора бачыў ))

Цяпер чытаюць

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам19

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся рэйтынг самых дарагіх гарадоў свету. На якім месцы Мінск?10

Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх краін для жыцця. На якім месцы Беларусь?4

У Лагойску сутыкнуліся два аўтобусы

У Арменіі заявілі пра прадухіленне спробы захопу ўлады2

Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе10

Юрый Антонаў расказаў, як ён змагаецца з перападамі ціску. Кажа, яму вельмі гэта дапамагае13

Яшчэ ў адной мінскай краме запрацавала сістэма з талонамі ў чаргу, як у банку1

Ваенга, Лазараў і Аверын. На чые выступленні на «Славянскім базары» ўжо раскупілі квіткі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам19

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць