Грамадства

«Для нас Пратасевіча не існуе». Айчым — пра двухгадзіннае спатканне з Соф'яй Сапега пасля прысуду

6 мая Гродзенскі абласны суд прысудзіў Соф'ю Сапегу да шасці гадоў пазбаўлення волі. На наступны дзень мама дзяўчыны і айчым упершыню за гэты няпросты год змаглі сустрэцца з дачкой. На спатканне ім адвялі дзве гадзіны, якія «праляцелі як адна хвіліна». Пра гэта айчым Соф'і Сяргей Дудзіч расказаў блогу «Отражение». 

Соф'я Сапега. Скрыншот з відэа

Зараз Соф'я Сапега знаходзіцца ў турме № 1 Гродна. Яна, кажа Сяргей Дудзіч, «забітая прысудам». Амаль за год, які родныя не бачыліся, дзяўчына «стала дарослай».

— Ведаеце, калі глядзіш на дзіця і разумееш: яно ператварылася ў дарослага, — усміхаецца Сяргей, адказваючы на пытанне, як гэтыя месяцы змянілі Соф'ю.

Дзве гадзіны спаткання, працягвае суразмоўца, праляцелі, нібы хвіліна. Пра што гаварылі?

«Пра асабістае, — адказвае мужчына і просіць не ўдавацца ў падрабязнасці. — Мы так доўга не бачыліся і не чуліся, было пра што пагаварыць».

На спатканне сваякі прывезлі Соф'і рэчы і прадукты. Усё, што перадавалі, у іх прынялі.

— Соф'я расказвала, чым імкнецца заняць сябе ў зняволенні?

— Мы яе бачылі на наступны дзень пасля суда, пасля адной ночы, якую яна правяла ў камеры. Сказала, знайшла нейкую кнігу па псіхалогіі, чытае, — адказвае суразмоўца, заўважаючы, што літаратуру перадаваць асуджаным нельга.

— Учора Раман Пратасевіч напісаў у сваім тэлеграм-канале пра тое, што ажаніўся. Ці ведае Соф'я пра гэта?

— Для нас гэтага чалавека не існуе. Я не ведаю і ведаць не хачу, хто ён, што ён. Як яго завуць, я забыўся. Няма яго, няма. Я спадзяюся, для Соф'і таксама. Не існуе такіх людзей для нас, — адказвае Сяргей.

— Ці будзе Соф'я абскарджваць прысуд?

— Яна пакуль не прыняла рашэння.

— На судзе Соф'я была вельмі прыгожай.

— Дзякуй Богу, цяпер яна таксама добра выглядае. Але гэта вонкава, а ўнутрана яна зусім іншая. Яна зразумела, з чым ёй давядзецца сутыкнуцца ў бліжэйшыя гады. Гэта калонія. І пакуль яна не можа ўсвядоміць гэта да канца. Вядома, яна спадзяецца, што выйдзе… не скажу, што ў найбліжэйшы час. Жыве пакуль надзеяй пра свабоду.

— Дзе вы з мамай Соф'і бралі сілы, каб трымацца ўвесь гэты няпросты год?

— Цяжкі год толькі наперадзе. Днямі мы зразумелі, што гэты год — гэта была белая паласа. Як у анекдоце, ёсць дзве паласы, белая і чорная, вось гэтая была, аказваецца, белая. Цяпер жа таксама не зразумела, што далей. Хутчэй за ўсё, Соф'ю накіруюць у калонію ў Гомелі, але калі, колькі будзе доўжыцца этап?

Але мы [з мамай дзяўчыны] разумеем: нам трэба жыць далей. Калі мы зараз апусцім рукі і здадзімся, то хто ж Соф'ю сустрэне? Ніхто.

— У якім стане мама?

— Ні ў якім… — уздыхае Сяргей.

Напісаць Соф'і Сапега можна па адрасе: турма № 1 Гродна, вуліца Кірава, 1, індэкс 230 023.

— Яна будзе радая лістам, — кажа Сяргей Дудзіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам29

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская12

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту8

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі8

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus1

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся38

У цэнтры Гродна вырас ананас3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам29

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць