Грамадства

Аляксей Талай наведаў акупаваныя Данецк і Валнаваху. Прывёз сцяг СССР

Беларускі паралімпіец, прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі паехаў у занятыя расійскімі войскамі раёны Украіны.

«ДНР — Донецк сегодня. Мы потомки Победителей! Флаг СССР привезли из Беларуси — Минск», — з такім подпісам змясціў гэтае фота ў сябе ў тэлеграм-канале спартовец-паралімпіец Аляксей Талай.

У іншых пастах ён паведамляе пра сустрэчы з «міністрам #МНС ДНР» ды іншыя візіты.

«Былі на адкрыцці дзіцячага садка ў Валнавасе, якому аднавілі вокны, дах і разбураныя камунікацыі.

У Данецку сустрэўся з дзецьмі-сіротамі з Марыупаля.

Малыя абдымалі мяне і вывучалі мае куксы ног і рук, гладзілі мяне і дзівіліся! — расказвае Талай, які стаў інвалідам у 16 гадоў. — Разам з арганізацыяй «Дэльфіны», мясцовым бацюшкам айцом Дзмітрыем прывезлі падарункі ўсім дзецям.

Там жа наведалі параненых салдат у Данецкай бальніцы!» — працягвае Талай.

Ён таксама сустрэўся з курсантамі Кадэцкага корпуса імя Захарчанкі і выступіў у прапагандысцкіх тэлеперадачах.

У Беларусі Талай актыўна падтрымліваў Аляксандра Лукашэнку, у тым ліку і пасля выбараў 2020 года і забойства Рамана Бандарэнкі.

У 2014 годзе расійскія сілы занялі Крым і ўсходнія раёны Данбаса. У лютым 2022 года Расія напала на Украіну ў спадзяванні далучыць да Расіі новыя тэрыторыі, але сутыкнуліся з упартым супрацівам украінцаў. Райцэнтр Валнаваха расійскім войскам удалося ўзяць толькі на 16-ы дзень вайны, пры гэтым горад быў зруйнаваны. 

«Пазнаёміўся з новым кіраўніком Валнавахі — сапраўдны мужчына і кіраўнік!» — гаворыць Талай пра кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі, прызначанага расіянамі замест законна абранага галаву мясцовага самакіравання.

Валнаваха пасля захопу расійскай арміяй. Фота з тг-канала Аляксея Талая

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць