Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Курыца парма — класіка, пра якую вы яшчэ не ведалі

Гэтая страва ўзнікла ў ХХ стагоддзі сярод італьянскіх перасяленцаў у ЗША і арганічна спалучае ў сабе як амерыканскую, так і італьянскую кухні. Ад Італіі тут смачны таматны соус і сыр пармезан, ад Амерыкі — смажанае курынае філе, а ўсё разам — проста непаўторнае спалучэнне смакаў і водараў.

Фота: BBC Food

Каб зрабіць курыцу «Парма», вам спатрэбіцца:

  • 4 курыныя грудкі
  • 100 грамаў мукі
  • 2 яйкі
  • 100 мілілітраў чырвонага віна
  • 75 грамаў цертага пармезану
  • 75 грамаў паніровачных сухароў
  • 1 дробна нарэзаная цыбуліна
  • 2 дробна нарэзаныя зубкі часныку + 1 зубок для зборкі стравы
  • 2 чайныя лыжкі сушанага арэгана
  • 1,5 сталовай лыжкі аліўкавага алею
  • 400 грамаў свежых ці кансерваваных памідораў
  • жменя лісточкаў базіліка
  • 2 шарыкі мацарэлы, нарэзаныя на скрылі
  • дробка цукру (па жаданні)
  • соль
  • свежазмолаты чорны перац
  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Разрэжце курыныя грудкі гарызантальна і раскройце іх як кніжку, потым трохі адбіце мяса. Прыпраўце курыцу соллю і перцам. Насыпце ў адну талерку муку, у другую памясціце 2 узбітыя яйкі, а ў трэцюю — сумесь з паніровачных сухароў, пармезана, чайнай лыжкі арэгана і некалькіх дробна парубленых лісточкаў базіліка.
  2. Абмакніце кожны кавалак курыцы ў муку, страсіце з курыцы лішкі і потым апусціце яе ў яйка. Далей пакройце філе сумессю з трэцяй талеркі, моцна ўціраючы яе ў курыцу.
  3. Выкладзіце курыцу на бляху і паліце невялікай колькасцю аліўкавага алею. Выпякайце яе ў духоўцы на працягу 12-15 хвілін ці да гатоўнасці.
  4. Каб прыгатаваць соус, разагрэйце ў патэльні сталовую лыжку аліўкавага алею і дадайце цыбулю. Смажце яе, пакуль цыбуля не стане вельмі мяккай, пры гэтым яна павінна быць празрыстай і масляністай, потым дадайце 2 дробна нарэзаныя зубкі часныку. Смажце яшчэ 2 хвіліны, потым дадайце чырвонае віно. Тушыце сумесь, пакуль колькасць вадкасці не зменшыцца напалову, потым дадайце рэшту арэгана і нарэзаныя памідоры.
  5. Прыпраўце соус соллю і перцам. Тушыце сумесь пад вечкам 10 хвілін, потым здыміце вечка. Пакаштуйце соус і дадайце дробку цукру, калі лічыце, што ён недастаткова салодкі. Тушыце яшчэ 10 хвілін без вечка, пакуль колькасць вадкасці ў соусе не знізіцца моцна, бо для гэтай стравы трэба даволі густы соус.
  6. Каб сабраць страву, вазьміце вялікую неглыбокую форму для духоўкі, у якую памесціцца ўся курыца ў адзін слой. Разрэжце напалову зубок часныку і натрыце ім форму.
  7. Выкладзіце ў форму соус, потым зверху размясціце курыцу. Пакладзіце на філе мацарэлу так, каб курыца была ёй пакрытая амаль цалкам. Выпякайце курыцу ў духоўцы каля 15-20 хвілін, або пакуль сумесь не стане гарачай, а мацарэла не растане і не падрумяніцца. Перад падачай упрыгожце страву некалькімі лісточкамі базіліка.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Рэцэпт для пікніка на выхадныя. Курыны шашлык па-хуткаму

Ці сапраўды чалавек павінен есці тры разы на дзень?

Каментары

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі7

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць