Свет

Папа Францыск: Патрыярх не павінен ператварацца ў служку Пуціна

Упершыню кіраўнік Каталіцкай царквы дазволіў сабе крытыку кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы. «Сорак хвілін гаварыў з патрыярхам Кірылам праз Зум. Першыя дваццаць ён з паперкі чытаў мне апраўданні вайны», — з горыччу расказаў папа ў інтэрв’ю італьянскаму выданню Corriere della sera.

Папа Францыск. Vatican Media / LaPresse

Ці можа патрыярх Кірыл, кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы, быць чалавекам, здольным пераканаць Пуціна «выйсці з бункера», спыніцца? Пра гэта спыталі папу Францыска рэдактары італьянскай газеты Corriere della sera. 

Пантыфік пакруціў галавой і сказаў: «Я сорак хвілін размаўляў з Кірылам праз zoom. Першыя дваццаць ён мне з паперкі зачытваў абгрунтаванні вайны. Я выслухаў і сказаў яму: я нічога ў гэтым не разумею. Браце, мы не дзяржаўныя святары, мы не павінны выкарыстоўваць мову палітыкі, мы павінны гаварыць мовай Ісуса. Мы пастыры аднаго і таго ж святога народа Божага. Таму мы павінны шукаць мірныя шляхі, дабівацца спынення агню. Патрыярх не павінен ператварацца ў служку Пуціна. Я меў сустракацца з ім у Іерусаліме 14 чэрвеня. Гэта мела быць наша другая сустрэча, мы запланавалі яе яшчэ да вайны. Але цяпер ён таксама згодны: стоп, гэта можа быць неадназначным сігналам». 

Многія вернікі крытыкавалі Ватыкан і папу Францыска за тое, што яны не асудзілі агрэсію Расіі адназначна, а звяртаюцца ў роўнай меры да абодвух бакоў канфлікту. 

У інтэрв’ю «Кар’ерэ дэля сэра» папа заявіў, што не бачыць сэнсу наведваць Кіеў, пакуль не пабываў у Маскве, а Крэмль, у сваю чаргу, не выказаў жадання яго прымаць.

У інтэрв'ю папа таксама параўноўвае вайну ва Украіне з генацыдам у Руандзе ў 1994-м.

Каментары

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць