Грамадства

Калектыву кажуць, што зламаў нагу. Мабыць, затрыманы кіраўнік «Агата» генерал Казакоў

Як стала вядома «Нашай Ніве», няма сувязі з генералам Генадзем Казаковым, кіраўніком вайскова-прамысловага холдынга «Агат — Сістэмы кіравання». Калектыву даводзіцца, што дырэктар «зламаў нагу, таму не ходзіць на работу». Пры Казакове «Агат» праваліў некалькі амбітных распрацовак, уключна з «беларускім байрактарам». 

Тэлефон Генадзя Казакова недасяжны, у мэсэнджарах генерал апошні раз быў 24 красавіка. Прозвішча Казакова знікла са старонкі «кіраўніцтва» на сайце кіруючай кампаніі холдынга «Агат — Сістэмы кіравання». 

Ён узначальваў прадпрыемства з 2017 года. 

Генадзь Казакоў

«Агат» — гэта адзін з флагманаў беларускай абароннай прамысловасці. Прадпрыемства займаецца распрацоўкай і вырабам сродкаў кіравання войскамі, абсталяваннем для выведкі, радыёэлектроннай барацьбы, сродкаў радыёлакацыі і сувязі. А таксама распрацоўвае электронныя сістэмы, на чым спрабуе зарабляць дадаткова. Такая сабе дзяржаўная ІТ-кампанія. 

Каб зразумець значэнне «Агата», дастаткова нагадаць, што з 2003 да 2005 года начальнікам аддзела замежнаэканамічных сувязяў галаўнога прадпрыемства холдынга працаваў старшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар, і з гэтай пасады ён перасеў у крэсла памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы.

Інсайдары невысока ацэньваюць вынікі кіравання генерала Казакова. 

Адзін з правалаў «Наша Ніва» падрабязна распісвалі на пачатку 2020-га: «Агат» не здолеў даць рады прымітыўнаму па сённяшніх мерках ІТ-рашэнню ў напісанні праграмы-каталога, патраціўшы на гэта 2 мільёны рублёў і 4 гады. 

Чытайце таксама: Як патраціць 2 мільёны дзяржаўных рублёў, каб нічога не было

Тады Казакоў увайшоў у пікіроўку з Кіраўцніцтвам спраў Аляксандра Лукашэнкі і Віктарам Шэйманам, але без наступстваў для сябе асабіста. 

Гучным правалам была і гісторыя з распрацоўкай беларускіх беспілотнікаў на дзяржаўныя сродкі пад дзясятак мільёнаў даляраў, дзе замоўцам выступала Мінабароны. Меркавалася, што будзе нешта кшталту «Байрактара», але распрацоўку, якая атрымалася, замоўца адмовіўся прымаць.

«Не сказаць, каб зусім не лятала, але больш чым палохаць варон не гадзілася», — сказаў «Нашай Ніве» абазнаны ў гэтым пытанні вайсковец. 

У выніку «Агат» правёў векапомную для беларускага дзяржаўнага бізнэсу «камерцыялізацыю» прадукту, прадпісаную ва ўмовах выдзялення фінансавання: пры продажы пакістанцам савецкіх «Букаў» агатаўскія беспілотнікі паднялі ў паветра, каб на іх прадэманстраваць працаздольнасць зенітна-ракетных комплексаў. За збітыя ў ходзе дэманстрацыі беспілотнікі з пакістанцаў узялі грошы і, такім чынам, «камерцыялізавалі» няўдалы прадукт. 

На фоне санкцый супраць даччыных кампаній і праваленых праектаў з «Агатам» пачалі адмаўляцца буйныя замежныя замоўцы. 

Раней асноўныя валютныя паступленні для завода давалі кантракты з Кітаем. 

«Раней нашым галоўным партнёрам быў Кітай, але ўжо больш за год яны з намі не працуюць. І ад Расіі замоваў няма. Для работнікаў паадмянялі ўсе дадатковыя выплаты, традыцыйны 13-ы заробак сказалі не чакаць, дапамогу да адпачынку адмянілі, медстрахоўку ўрэзалі — цемра», — кажа адзін з работнікаў. 

Генадзь Казакоў нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Семукачы Магілёўскага раёна. Скончыў Ульянаўскую вышэйшую камандную вучэльню сувязі ў Расіі. У 2005-м стаў начальнікам сувязі Узброеных сілаў Беларусі — начальнікам упраўлення сувязі Генштаба УС РБ. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі25

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»4

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі25

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць