Грамадства

Беларусы Беласточчыны здолелі адстаяць беларускамоўны дзіцячы садок. Улады хацелі аб'яднаць яго са школай

Дзіцячы садок і школу з беларускай мовай навучання ў Беластоку не будуць аб’ядноўваць. 16 лютага пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады падчас адмысловай прэс-канферэнцыі, піша сайт mostmedia.io. Гэтыя планы выклікалі сур'ёзны непакой у мясцовай беларускай дыяспары, бо яны лічылі, што вынікам стане змяншэнне ў аб'яднанай установе колькасці беларускай мовы.

Фота: Фэйсбук Яраслава Іванюка.

На прэс-канферэнцыі прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі заявіў, што горад адмовіўся першапачатковых планаў аб’яднання беларускамоўнага дзіцячага садка №14 і пачатковай школы №4. Гэта стала вынікам пратэсту беларускай меншасці і далейшых перамоў з мясцовай уладай.

Трускаляскі адзначыў, што беларуская супольнасць няправільна інтэрпрэтавала факты. Улады хацелі аб’яднаць установы, а не ліквідаваць адну з іх. Прэзідэнт Беластока падкрэсліў, што да тэмы аб’яднання ўсё роўна можна будзе вярнуцца, але невядома, праз які прамежак часу.

Тадэвуш Трускаляскі адзначыў, што з-за адмены аб’яднання не атрымаецца сэканоміць бюджэтныя сродкі. На падтрыманне абедзвюх устаноў ідзе штогод каля 300 тысяч злотых. 

Сутнасць канфлікту была ў тым, што беларускі садок №14 — установа, у якой беларуская мова — не дадатковая мова выкладання, а базавая. Улады Беластока вырашылі аб’яднаць яго з пачатковай школай №4, дзе таксама беларуская мова вывучае часткай дзяцей, але ўжо як дадатковая.

У бацькоў і дыяспары гэтыя планы выклікалі занепакоенасць. Была запушчаная петыцыя ў абарону садка, якую падпісалі амаль 700 чалавек. Выступілі супраць аб'яднання навучальных устаноў і беларускія арганізацыі рэгіёна.

Асноўную сутнасць прэтэнзій і засцярог беларусаў Падляшша нядаўна папулярна выклаў у Фэйсбуку адзін з вядомых дзеячаў мясцовай беларускай супольнасці, стваральнік сайта kamunikat.org Яраслаў Іванюк: 

«Чаму супраць гэтага пратэстуюць беларускія арганізацыі? Справа ў тым, што цяпер дзіцячы садок (прадшколле) гэта ўстанова з польскай і беларускай мовамі навучання. У школе — толькі ахвотныя дадаткова могуць вывучаць беларускую мову. Аб’яднанне іх у адзін комплекс пагражае тым, што таксама і ў прадшколлі беларуская мова будзе толькі дадатковай і для ахвотных».

Паколькі ў Польшчы ад грамадскай думкі немагчыма проста адмахнуцца, як гэта робіцца ў Беларусі, то ўлады мусілі прымаць пад увагу голас беларускай грамадскасці. Упершыню праект аб'яднання школы і садка павінны былі разглядаць на паседжанні Беластоцкай гарадской рады яшчэ месяц таму, 17 студзеня. Але пасля з'яўлення петыцыі прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі тады выкрасліў гэты праект з парадку дня сесіі.

А цяпер вось ад папярэдніх планаў увогуле адмовіліся. Прынамсі пакуль.

Праўда, ёсць у справе беларускай адукацыі на Беласточчыне і яшчэ адзін нюанс, які таксама закранаў у сваім допісе Яраслаў Іванюк:

«Вельмі балючай справай з'яўляецца таксама і тое, што ў школе дзеці беларускіх эмігрантаў, у якіх няма польскага грамадзянства, не могуць вывучаць беларускую мову разам з дзецьмі беларускай меншасці. Віцэ-прэзідэнт горада Беласток Рафал Рудніцкі не адзін раз у афіцыйных лістах да беларускіх арганізацый пісаў, што ў гэтай справе беларусы павінны звяртацца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць