З-за абвальвання моста на Нямізе транспарт будзе рухацца па новай схеме, частка маршрутаў адменена
Уначы абвалілася частка маста праз Нямігу. У сувязі з дарожнымі работамі змяняецца схема руху аўтобусных маршрутаў, паведаміў Мінсктранс.

— Маршруты № 1, 69, 119с — прасп. Незалежнасці, вул Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, вул. Мельнікайце, прасп. Пераможцаў у абодвух напрамках; Маршрут №73 у бок Вяснянкі па вул. Няміга, вул. Раманаўская Слабада, вул. Мельнікайце ў абодвух напрамках;
— №57 — Я. Купалы, праспект Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Няміга і далей па маршруце ў абодвух напрамках;
— №24 — Куйбышава, вул. Я. Купалы, праспект Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Няміга ў абодвух напрамках;
— №38 — Багдановіча, вул. Я. Купалы, прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Няміга ў абодвух напрамках;
— №91 — Куйбышава, вул. Я. Купалы, праспект Незалежнасці, Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская, вул. Ціміразева, Сапёраў, праспект Пераможцаў у абодвух напрамках;
Маршрут № 163 — у бок Сухарава па вул. Кальварыйская, вул. К. Цэткін і далей па маршруце.
Арганізаваны часовы аўтобусны маршрут 46Т — «пл. Бангалор-пл. Багушэвіча» па вул. Багдановіча, вул. Я. Купалы, прасп. Незалежнасці,вул. Гарадскі Вал, Няміга.
Тралейбусны маршрут №40 будзе ісці боку ДС «Паўднёвы Захад» да плошчы Багушэвіча;
Маршрут № 53 — з боку Зялёнага Луга да плошчы Бангалор, з боку Малінаўкі да плошчы Багушэвіча.
Маршруты № 29,37 будуць ісці ідуць да ДС Карастаянавай.
Тралейбусы з павялічаным аўтаномным ходам на маршрутах № 40,53 ідуць па вул. Няміга, вул. Гарадскі Вал, прасп. Незалежнасці, вул. Я. Купалы і далей па маршруце; маршрут № 12 адменены.
У Мінску абвалілася частка пуцеправода на Нямізе. Пацярпелых няма
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары