Грамадства

Грамадскія абмеркаванні могуць канчаткова засакрэціць

Мінархітэктуры ўносіць змены ў парадак грамадскіх абмеркаванняў па пытаннях архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці.

Абмеркаванне праекта адпаведнай пастановы Саўміна праходзіць на прававым форуме да 3 студзеня. Але замест таго, каб спрасціць і пашырыць працэдуру ўзгаднення праектаў з меркаваннямі неабыякавых людзей, дзяржава, наадварот, імкнецца зрабіць магчымы ўдзел грамадства ў абмеркаванні важных для яго пытанняў мінімальным, пішуць СН-плюс

Каардынатар Таварыства «Горад для гараджан» Дзяніс Кобрусеў, каментуючы праект Мінархітэктуры для СН-плюс, кажа, што праект пастановы не прадугледжвае кардынальных зменаў: істотна нічога не паляпшаецца, але і не пагаршаецца.

Але выклікае занепакоенасць, тое, што падчас экспазіцыі і прэзентацыі праектаў удзельнікам абмеркаванняў не могуць давацца дакументы з грыфам «Для службовага карыстання». З увядзеннем гэтай нормы у чыноўнікаў будзе спакуса адвольна накладваць грыф ДСК на любыя матэрыялы праектаў.

Зрэшты, адзначае Кобрусеў, практыка ўтойвання важнай для слуханняў інфармацыі назіралася і раней. Але калі раней гэта было нефармальна, то цяпер можа быць узаконена.

Да таго ж грамадзяне мусяць фактычна станавіцца архітэктарамі, каб падаць свае прапановы да праектаў. Бо ўсе заявы і прапановы неабходна справаджаць спасылкамі на тэхнічна-нарматыўныя акты і нормы.

Такая практыка — ненармальная, не адпаведная еўрапейскім нормам, — адзначае Дзяніс Кобрусеў.

Мінархітэктуры прапануе

Праводзіць наступныя абмеркаванні:

  • горадабудаўнічых праектаў агульнага планавання;
  • горадабудаўнічых праектаў спецыяльнага планавання;
  • горадабудаўнічых праектаў дэталёвага планавання;
  • архітэктурна-планіровачных канцэпцый аб’ектаў будаўніцтва (пры адсутнасці праектаў агульнага і дэталёвага планавання).

Пры гэтым схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі на ўзроўні краіны, абласцей і раёнаў на абмеркаванні выносіцца не будуць.

Прадстаўленне праектаў плануецца працягваць 15 дзён, як і само абмеркаванне 25 дзён.

Заўвагі і прапановы ўдзельнікаў у пісьмовай і электроннай форме павінны накіроўвацца архітэктурна-горадабудаўнічым саветам на працягу 3 дзен пасля заканчэння абмеркавання.

Членам савета таксама даецца 3 дні на разгляд заўваг і прапаноў.

Архітэктурна-горадабудаўнічы савет цягам 5 дзён з дня атрымання пазіцыі членаў разглядае яе і ў выпадку адсутнасці заўваг рыхтуе пратакол падвядзення вынікаў грамадскага абмеркавання, складае пратакол разгляду заўваг і прапаноў удзельнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка18

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску23

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка47

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

Фіны, грэкі і датчане лічацца фаварытамі. Топ-8 сёлетняга «Еўрабачання»: вось хто мае шансы7

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса

У ДАІ не згодныя, што «табло ганьбы» на дарогах парушае законы аб персанальных даных3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка18

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць