Ад рэдакцыі

Права Лукашэнкі і вузкага кола прызначаных ім людзей вызначаць, хто стане наступным Лукашэнкам, зараз будзе замацаванае канстытуцыйна

Папраўкі прадуманыя так, каб даць Аляксандру Лукашэнку магчымасць перанесці цэнтр сілы ва Усебеларускі народны сход, з пасады старшыні якога можна будзе кантраляваць і пры патрэбе мяняць патэнцыйнага пераемніка.

Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу 2021 года. Скрыншот з тэлетрансляцыі.

Папраўкі ў Канстытуцыю можна раздзяліць на тры часткі.

Першыя можна назваць сімвалічнымі. Гэта, прыкладам, увядзенне адзінага дня галасавання ці гучныя фармулёўкі тыпу «Граждане обязаны принимать меры по сохранению и укреплению собственного здоровья».

Гэта ніяк не адаб’ецца на жыцці людзей і функцыянаванні сістэмы. Якое значэнне мае дзень, калі ў грамадства галоўнае пытанне — пра кантроль за сумленнасцю падліку галасоў?

Другія — гэта фармальна дэмакратычныя, але малазначныя, касметычныя змены. «Іх дзяржпрапаганда будзе піярыць больш за ўсё, імі будуць загаворваць ключавыя неправавыя змены», — мяркуе палітолаг Андрэй Елісееў.

Сярод такіх — вяртанне да абмежавання на два прэзідэнцкія тэрміны запар (пасля шостага ў рэальнасці).

Сапраўды значная толькі трэцяя група змен, якая датычыць Усебеларускага народнага сходу (УНС). Гэтаму органу надаюцца суперпаўнамоцтвы.

Усебеларускі народны сход атрымлівае права ўносіць прапановы ў змены Канстытуцыі, вызначаць асноўныя кірункі ўнутранай і замежнай палітыкі, абіраць і адпраўляць у адстаўку суддзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага суда. Нават канчаткова зацвярджаць ці не зацвярджаць легітымнасць выбараў і абвяшчаць імпічмент усенародна абранаму прэзідэнту.

Хоць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу фармальна заўсёды абіраюць, але гэта не ўсенародныя выбары. Сход фарміруецца з вузкага кола верных лукашэнкаўцаў: «Президент Республики Беларусь; Президент Республики Беларусь, прекративший исполнение своих полномочий в связи с истечением срока его пребывания в должности либо досрочно в случае его отставки; представители законодательной, исполнительной и судебной власти; представители местных Советов депутатов; представители гражданского общества» (пад апошнім разумеюцца Марыяна Шчоткіна, матушка Гаўрыіла і Аляксей Дзерман). Нават калі пратаколы сходаў будзе афармляць Цэнтрвыбаркам, гэта будзе прыкладна як цяперашнія выбары дэпутатаў Савета Рэспублікі.

Ці азначае новая Канстытуцыя перадачу ўлады ад аднаго чалавека да групы людзей? Пакуль не. Бо забароны спалучаць пасады прэзідэнта і старшыні УНС няма. У той жа час, папраўкі ў Канстытуцыю прадуманыя так, каб даць Аляксандру Лукашэнку магчымасць, пры патрэбе, на час старэння перанесці цэнтр сілы на пасаду кіраўніка Усебеларускага народнага сходу, з якой кантраляваць і, пры патрэбе, мяняць патэнцыйнага пераемніка, калі той акажацца занадта самастойны.

Беларусь з 1990-х стала, па сутнасці, тыповай цэнтральнаазіяцкай дэспатыяй. Пасля 2020-га адкінулі і еўрапейскія дэкарацыі.

Па сутнасці, новая Канстытуцыя замацоўвае права Лукашэнкі і вузкага кола людзей вызначаць, хто стане наступным Лукашэнкам, і працэс паступовай перадачы яму ўлады.

А зараз абмяркоўвайце, усенародна. Хто супраць — для тых на Акрэсціна месцаў хапае. Так ведзь, Наталля Іванаўна? Па 11 чалавек у двумесныя камеры.

Чытайце таксама: Лукашэнку нават пасля адстаўкі не змогуць судзіць? Паглядзелі праект новай Канстытуцыі

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада11

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада

Усе навіны →
Усе навіны

Радыеактыўны імплант у мозгу страхуе ад вяртання ракавай пухліны. Людзі выжываюць часцей

Па вяртанні з Польшчы арыштавалі былога супрацоўніка КДБ. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»18

У Германіі забралі дапамогу ў беларускі, якая сышлася з гаспадаром здымнай кватэры. Данос напісаў яе зніклы без вестак муж6

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада11

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць