Меркаванні11

Яны сышлі ў 2021 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы сёлета страцілі 

Сярод іх паэты, мастакі, музыкі і грамадскія дзеячы

Алесь Разанаў

Паэту было 73 гады.

Памёр паэт Алесь Разанаў

Справа Разанава: як 50 гадоў таму трое мінскіх студэнтаў кінулі выклік сістэме

У Мінску развіталіся з Алесем Разанавым

Канстанцін Севярынец

Журналісту і пісьменніку было 69 гадоў. Ён вядомы і сваімі дзецьмі: палітыкам Паўлам Севярынцам і пісьменніцай Ганнай Севярынец.

Памёр журналіст і пісьменнік Канстанцін Севярынец, бацька Паўла Севярынца

Вітольд Ашурак

50-гадовы актывіст і палітвязень, памёр у шклоўскай калоніі.

У шклоўскай калоніі памёр 50-гадовы палітвязень Вітольд Ашурак

Беларусь развіталася з Вітольдам Ашуркам

«Мяне пасадзілі, бо я казаў праўду». Што Вітольд Ашурак напісаў у апошнім лісце да мамы

Анатоль Клышка

Яму было 85 гадоў.

Памёр легендарны Анатоль Клышка. Па яго «Буквары» вучыліся мільёны беларусаў

Мітрапаліт Філарэт (Кірыл Вахрамееў)

Яму было 85 гадоў.

Памёр мітрапаліт Філарэт

«Ворагам незалежнасці Філарэт не быў. Калі яго перавялі ў Беларусь, то папрасіў сустрэчы з Караткевічам»

Леанід Барткевіч

Яму быў 71 год.

Памёр саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч

«Ён не мог без музыкі». У Мінску развітваюцца з Леанідам Барткевічам

Алена Васілевіч

Аўтарка культавай аповесці «Расці, Ганька!»

У 98 гадоў сышла любімая пісьменніца многіх пакаленняў падлеткаў — Алена Васілевіч

Міхаіл Фінберг

Кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі.

Яму было 74 гады. 

Памёр вядомы дырыжор Міхаіл Фінберг. Яму ішоў 75 год

У Мінску развіталіся з дырыжорам Міхаілам Фінбергам

Эльжбэта Радзівіл

Сышла ва ўзросце 100 гадоў.

Памерла Эльжбэта Радзівіл. Для яе апошняй Нясвіжскі палац быў домам

Юрый Данькоў

Вядомы бізнэсмен і мецэнат, пасля таксама вязень. Яму было 58 гадоў.

Ад каранавіруса памёр бізнэсмен Юрый Данькоў, былы ўладальнік «Данькоў-клуба»

Жонка бізнэсмена Юрыя Данькова: «Такі Апалон, на сэрца ніколі не скардзіўся, а тут не вытрымала»

Ксёндз Міхаіл Сапель

Яму было 55 гадоў.

Памёр ксёндз Міхаіл Сапель — першы пробашч адроджанай парафіі святога Роха на Залатой Горцы

Сяргей Філімонаў

Легендарнаму тэлевядучаму было 62 гады.

Памёр Сяргей Філімонаў, вядучы культавай тэлепраграмы «Відзьмо-невідзьмо»

Барыс Забораў

Мастак памёр на 86-м годзе жыцця.

«Балюча не прымаў, але інтэлігентна маўчаў. Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні»

Павел Сібілёў

Яму было 49 гадоў.

Памёр кіроўца аўтобуса, які пасля выбараў быў паранены гранатай

«Гатовы аддаць усё, што ёсць, у абмен на здароўе». Як склалася жыццё кіроўцы, у якога год таму прыляцела граната

Варвара Кухарэнка

Вядомы гісторык, Кухарэнка памерла ва ўзросце 40 гадоў. У яе была анкалогія.

Памерла гісторык Варвара Кухарэнка, адна з найлепшых спецыялістак па Балканах. Ёй было 40 гадоў

Уладзімір Ляхоўскі

Вядомы гісторык, даследчык беларускага нацыянальнага руху, памёр ва ўзросце 57 гадоў.

Памёр гісторык Уладзімір Ляхоўскі

Раман Вараб'ёў

Вядомы архітэктар, пайшоў з жыцця ва ўзросце 74 гадоў.

Памёр архітэктар Алег Вараб'ёў — аўтар будынка Калійнай кампаніі, комплекса «Фалькон»

Сяргей «Бразіл» Каралёў

Памёр у 35 гадоў.

Памёр вакаліст Brutto Сяргей «Бразіл» Каралёў

Пётр Брыгадзін

Яму было 72 гады. 

Памёр былы міністр адукацыі і сумленны гісторык Пётр Брыгадзін

Сяргей Герасімец

Экс-футбалісту было 55 гадоў.

Памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Сяргей Герасімец

Футбаліст Сяргей Герасімец: БЧБ-сцяг павінен стаць сімвалам свабоды, незалежнасці, справядлівасці

Віктар Цярэшчанка

Бізнэсмену было 82 гады.

Памёр заснавальнік «Беліты» Віктар Цярэшчанка — №28 рэйтынгу бізнэсменаў

Галіна Арлова

Найстарэйшая актрыса Купалаўскага.

Памерла актрыса Купалаўскага тэатра Галіна Арлова. Ёй было 92 гады

Юрый Станкевіч

Аўтар культавай кнігі «Любіць ноч — права пацукоў» памёр ва ўзросце 76 гадоў.

Памёр пісьменнік Юрый Станкевіч

Барыс Цітовіч

Мастаку было 73 гады.

Памёр заснавальнік музея Першай сусветнай у Вілейскім раёне мастак Барыс Цітовіч

Аляксандр Коктыш

Журналіст, яму было 54 гады.

Памёр журналіст Аляксандр Коктыш

Яўген Вайтовіч

Яму было 84 гады.

Памёр былы міністр культуры, першы пасол Беларусі ў Літве Яўген Вайтовіч

Дзяніс Коўба

42-гадовы экс-футбаліст памёр ад «кавіда».

У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба

Вальмен Аладаў

Сышоў на 92 годзе жыцця.

Памёр архітэктар Вальмен Аладаў — аўтар «Камароўкі», «Цэнтральнага», «Акіяна»

Аляксандр Салаўёў

Мастаку было 94 гады.

Памёр мастак Аляксандр Салаўёў — патрыярх беларускага авангарду

Уладзімір Ярэц

Байкер і падарожнік, глухі ад нараджэння, ён аб’ездзіў на «Яве» каля 150 краін. Ярцу было 80 гадоў.

Правілы жыцця глуханямога беларуса, які аб'ездзіў увесь свет ВІДЭА

Сяргей Шклярэўскі

Медыку было 93 гады.

Памёр самы вядомы фельчар Беларусі Сяргей Шклярэўскі. Яго стаж у медыцыне склаў больш за 70 гадоў

Уладзімір Сытчанка

Вядомаму мастаку-графіку было 70 гадоў.

Ад каранавіруса памёр мастак Уладзімір Сытчанка

Генадзь Кеснер

Журналіст сыйшоў пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 50 гадоў.

Памёр журналіст Генадзь Кеснер

Зоя Казлоўская

Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар. Ёй было 65 гадоў.

Памерла Зоя Казлоўская, галоўная селекцыянерка яблынь і нават фундука

Эдвард Жаўрыд

Вядомы вучоны пайшоў з жыцця на 83-м годзе.

Памёр анколаг Эдвард Жаўрыд

Антон Фурс

Былы вязень ГУЛАГа, ён пражыў 94 гады.

Памёр Антон Фурс. У 1947-м яму 20-гадоваму далі 15 гадоў за ўдзел у паваенным Саюзе беларускіх патрыётаў

Чэслаў Сенюх

Перакладчык з беларускай і рускай на польскую мову. Яму было 93 гады.

Памёр Чэслаў Сэнюх. Гэта здарылася ў Варшаве, дзе гэты ўраджэнец Любчы жыў ад 1945 года.

Раман Якаўлеўскі

Журналіст, яму было 68 гадоў.

Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі

Вячаслаў Янушка

Медык, яму быў 71 год.

Памёр прафесар Вячаслаў Янушка. Ён правёў больш за 7000 аперацый на сэрцы і сасудах

Леанід Шчамялёў

Мастаку было 97 гадоў.

Памёр мастак Леанід Шчамялёў. Яму было 97 гадоў

Каментары1

  • Тутэйшы
    30.12.2023
    А дзе Алег Іоў?

Цяпер чытаюць

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў9

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы ў дзясятках гарадоў прайшлі дэманстрацыі супраць міграцыі16

Сям'я мінскага рабочага 100 гадоў захоўвала кавалачак хлеба з памятнага абеду5

Самы паспяховы блогер-садавод Брэста перарабіў стары фургон у дачны домік ВІДЭА2

Чыноўнікі публічна прызналі, што бульбы ў крамах не хапіла з-за рэгулявання цэн5

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер5

У ЕС і ЗША паўтара года на падрыхтоўку да вайны з Кітаем і Расіяй — галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе10

На захадзе Польшчы знайшлі артэфакт, падобны да таго, што нарабіў шуму пры раскопках гарадзішча на Менцы8

Аляксандр Усік перамог Даніэля Дзюбуа накаўтам4

У Саудаўскай Аравіі памёр «спячы прынц», які правёў у коме 20 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў9

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць