Літаратура

Памёр Чэслаў Сэнюх

Гэта здарылася ў Варшаве, дзе гэты ўраджэнец Любчы жыў ад 1945 года. Выбітны перакладчык з беларускай і рускай на польскую мову, ён быў сапраўдным паслом беларускай культуры.Ён пераклаў на польскую «Новую зямлю» Якуба Коласа. Ён не абмяжоўваўся культурнай працай: у сваёй кватэры даваў прытулак выгнанцам з Беларусі, сярод якіх быў Уладзімір Някляеў. Ён лічыў сябе грамадзянінам Беларускай Народнай Рэспублікі. Пражыў ён 93 гады.Вось што піша памяці Чэслава Сэнюха гісторык Аляксандр Пашкевіч.

«З дзясятак гадоў таму беларускія выдаўцы мелі магчымасць рэгулярна ўдзельнічаць у штогадовым Кірмашы гістарычнай кнігі, які традыцыйна праходзіць у канцы лістапада — пачатку снежня ў Варшаве, у Каралеўскім палацы. Сярод іншых рэгулярна браў удзел і я. І менавіта падчас аднаго з гэтых мерапрыемстваў (не памятаю, у якім годзе, у 2012 ці 2013) мне давялося ўжывую перастрэцца з памерлым сёння Чэславам Сэнюхам.

Памятаю, што падышоў нейкі пажылы чалавек да нашых стэндаў, жыва ўсім цікавіўся і гаварыў па-беларуску без акцэнту. Я было падумаў, што нехта з нядаўніх эмігрантаў, а мо і ўвогуле з Беларусі праездам. А пасля хтосьці сказаў, што гэта Сэнюх. І мне само прозвішча было, канешне, вядомае як перакладчыка на польскую мову коласаўскай «Новай зямлі». Адзначыў толькі, што для сваіх больш чым 80-ці гадоў ён надзіва добра выглядае. І не толькі ды не столькі з выгляду, як па паводзінах - жывы такі, жвавы. Пераканаўся ў гэтым дадаткова на багатым банкеце, які ладзілі арганізатары Кірмаша для выдаўцоў і куды Сэнюх прыйшоў, здаецца, з Язэпам Янушкевічам. Помніцца, перакуліў ён за нашым «беларускім» сталом некалькі чарак, а пасля, як ужо сталі разыходзіцца, бадзёра пайшоў на выхад так, што нават па крутых сходах, якія вялі з той «піўніцы», рухаўся подбегам. Я тады, памятаю, так і падумаў: але ж і крэпкі дзед, колькі ў ім яшчэ энергіі і жыццёвай сілы.

Пра што за сталом ён расказваў, не памятаю. Дакладней, не надта добра чуў. Далёка ад яго сядзеў, а ў зале было тлумна і шумна. Памятаю толькі, што расказваючы, відаць, пра маладыя гады, ён стаў дэкламаваць верш Альбіна Стаповіча, завучаны калісьці ў ваенным дзяцінстве:

«Беларусь, хай слова гэта
Будзіць новы дух між нас.
Нам дабро яе — во мэта
і найвышшы нам паказ.
Ні сьляза, ані стагнаньне,
Ні пакора, ані страх,
Толькі праца і змаганьне
Гэта наш да мэты шлях.
Беларусі сын ніколі
Не зрачэцца сваіх праў.
Знойдзе дужасьці даволі,
Каб нявольнікам ня стаў.

Але што зробіш: вечна ніхто не жыве, і гэткія дубы таксама валяцца. Няхай спачывае ў спакоі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць