Грамадства77

Мядзведзі ўсё бліжэй да сталіцы: драпежніка заўважылі пад Ратамкай

У Мінскім раёне зноў пабачылі мядзведзя — ён выйшаў на прасёлкавую дарогу паміж Ратамкай і вёскай Крыжоўка. Фота звера апублікаваў жыхар Мінска ў Threads.

Посмотреть в Threads

Паколькі гэтае месца вельмі папулярнае сярод дачнікаў, веласіпедыстаў і мясцовых жыхароў, якія выгульваюць там сабак, публікацыя выклікала бурнае абмеркаванне. Многія каментатары пішуць, што занепакоеныя такімі навінамі. Тыя, хто рэгулярна бывае ў гэтых лясах, адзначылі, што раней сустракалі там хіба што ласянят, аленяў ці зайцоў, але да з'яўлення мядзведзяў гатовыя не былі.

Некаторыя дачнікі заявілі, што цяпер баяцца туды вяртацца і будуць з асцярожнасцю планаваць свае маршруты. «У мяне там лецішча, цяпер страшна», «Мы ўвесь час ездзім па гэтай дарозе на роварах», «Я так і ведала! Больш туды не паеду», — пішуць у каментарах.

Частка карыстальнікаў усумнілася ў праўдзівасці кадра і выказала здагадку, што фота магло быць згенераванае штучным інтэлектам. Аднак аўтар допісу гэта абвяргае.

Каментары7

  • Хми
    06.07.2026
    Там были уже медведи пару лет назад. И там, и на Гонолесе. Но все как всегда всё забыли.
  • Кашмар
    06.07.2026
    Я ў маленстве там кожнае лета на ровары ездзіў, у той час не паверыў бы, што там можна сустрэць мядзведзя))
  • Чалавек
    06.07.2026
    Чаму людзі ў Канадзе могуць жыць побач з мядзведзямі, а ў Беларусі гэта адразу выклікае нейкі шал? Прырода на тое і прырода, каб там жылі дзікія жывёлы, а не толькі людзі. А то прывыклі ў Беларусі, што жывёлы толькі ў клетках ды заапарках. А калі вас пасадзіць у клетку?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць