Сёння, 14 студзеня, на 98-м годзе жыцця памёр знакаміты беларускі мастак Леанід Шчамялёў. Пра гэта паведаміў Беларускі саюз мастакоў.

Леанід Шчамялёў нарадзіўся 5 лютага 1923 года ў Віцебску. Падчас вайны быў у эвакуацыі, дзе яго прызвалі ў Чырвоную Армію. Быў удзельнікам бітвы на Курскай дузе (1943), вызвалення Украіны, у баях за Мазыр быў цяжка паранены.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, затым Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў народнага мастака Віталя Цвіркі.
Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, Рэспубліканскай школе-інтэрнаце імя Ахрэмчыка, архітэктурным факультэце БПІ.
Маляваў карціны, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, гістарычным асобам, дзеячам культуры і мастацтва, маляваў краявіды.
Вядомыя карціны: «Цяжкія гады», «Народны трыбунал», «Кастусь Каліноўскі», «Рэпін у Здраўнёве», «Леся Украінка», «Асенні кліч», «Вязынка», «Сосны», «Студзень у Мінску», «Зіма».

«Зіма» 1957 года. Фота з Вікіпедыі
Творы Леаніда Шчамялёва знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, абласных краязнаўчых музеях.
-
Ультраправыя прывезлі ў Вену ўласную скульптуру Яна III Сабескага. Горад адмаўляецца ставіць афіцыйны помнік свайму вызваліцелю з-за страху ісламафобіі
-
Пышная «Лэдзі ў сінім». Скульптура чарнаскурай жанчыны на Трафальгарскай плошчы падзяліла мастацкіх крытыкаў
-
У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары