Грамадства

У Мінску развіталіся з дырыжорам Міхаілам Фінбергам

Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг памёр 11 снежня. Яму ішоў 75-ы год. Пахаваюць яго на цэнтральнай алеі Усходніх могілак у Мінску.

Развітанне з мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі Міхаілам Фінбергам праходзіць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Развітацца з народным артыстам прыйшлі родныя, блізкія, калегі, дзеячы культуры, перадае БЕЛТА. Таксама прыйшло шмат чыноўнікаў.

Фінберг нарадзіўся 21 лютага 1947 года ў Мазыры. Там жа жыў і вучыўся. Ён пяць разоў не паступіў у музычнае вучылішча, таму вырашыў паспрабаваць граць у вайсковым аркестры ў Курску. Дзякуючы гэтаму, праз пару год ён стаў студэнтам Мінскага музычнага вучылішча, а ўжо пасля — кансерваторыі.

Фінберг працаваў у аркестры мінскага цырка. З 1987 года быў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі. У 2005-м аркестр стаў нацыянальным, а ў 2010-м — акадэмічным.

Таксама Міхаіл Фінберг быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу на працягу двух скліканняў, уваходзіў у савет па культуры пры Савеце міністраў.

У 2020-м годзе Фінберг досыць рэзка выказваўся наконт масавых пратэстаў. Ён лічыў, што на вулічныя акцыі ходзяць бандыты.

Фінберг: На вулічныя акцыі выходзяць бандыты. А сцяг у мяне адзін — чырвоны

Каментары

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод20

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць