Літаратура

Дзіцячыя вершы Андрэя Скурко чытаюць купалаўцы ВІДЭА

Ужо зусім хутка, 23 снежня а 19-й гадзіне, адбудзецца прэзентацыя першай часткі аўдыякнігі вершаў паэта, палітвязня, супрацоўніка «Нашай Нівы» Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў». А ўжо цяпер можна пабачыць, як купалаўцы запісвалі некаторыя Андрэевы творы.

Вершы гэтыя кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэй Скурко піша за кратамі для свайго маленькага сына Тамашыка. У Дзядулі пасяліўся сапраўдны Слон, сціплая Жабка святкуе дзень народзінаў, добры Сабака каля бака сустрэў сябра, а дзелавая Аса заляцела ў госці на гарбату.

Вершы загучалі галасамі народных артыстаў Беларусі Зоі Белахвосцік і Аляксандра Падабеда, маладых акцёраў Ірыны Якавец і Арсенія Гардзіенкі. А Youtube-канал «Бэйбус» з сябрамі адаптаваў творы пад яскравыя анімаваныя ілюстрацыі і запрашае ўсіх да прагляду кароценькіх паэтычных мульцікаў.

Усяго аўдыякніга ўмесціць у сабе 55 твораў для маленькіх і сівенькіх, 10 з якіх «Бэйбус» прэзентуе 23 снежня. Уключайцеся а 19-й гадзіне!

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць