Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»77

Маскве ўцерлі нос мільярдам долараў

І яна ўжо, здаецца, гатова спыніць малочную вайну.

Ледзь толькі Расія прытармазіла крэдытную траншу на паўмільярда долараў, як МВФ паабяцаў Мінску цэлы мільярд зверху.

Можа, так супала. Але атрымалася эфектна. Памятаеце, пасля скандалу на майскім «саюзным саўміне», калі расійскі міністр Кудрын сказаў, што яго ўрад прытрымае траншу, Лукашэнка загадаў сваім чыноўнікам не кланяцца Расіі і шукаць шчасця ў іншай частцы планеты.

І тут жа місія МВФ рэкамендуе радзе дырэктараў гэтай паважанай арганізацыі павялічыць крэдытную падтрымку Беларусі на мільярд долараў.

У прыватнасці, вельмі чаканая Мінскам другая транша ўжо адкрытага крэдыту стэнд-бай можа скласці не 425, а ажно 675 мільёнаў долараў. Дадамо: МВФ дае ў пазыку на больш мяккіх, чым Расія, умовах: LIBOR + 0,75% (апошні расійскі крэдыт ідзе пад LIBOR + 3%).

Вядома, бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы. Лукашэнка выдаў таямніцу: за гэтую траншу Крэмль хацеў прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Прымаўка пра сыр цалкам дапасуецца і да грошай МВФ.

«Пэўныя сілы на Захадзе лічаць, што калі перахапіць у Расіі права крэдытаваць Беларусь, то гэта дапаможа вярнуць нашу краіну на курс рэформаў. Сумнеўны тэзіс», — заявіў ліберальны мінскі эканаміст Яраслаў Раманчук. Паводле яго меркавання, МВФ задумаў «досыць небяспечную гульню з беларускімі ўладамі. Гульню, што пагражае Беларусі вялікімі абавязаннямі, якія будуць пераносіцца на наступныя пакаленні».

Так ці іначай, але пацяпленне адносін з Еўрасаюзам, Захадам увогуле пашырае для беларускага кіраўніцтва магчымасці балансаваць паміж геапалітычнымі цэнтрамі. Масква пачынае нервавацца — і спачатку палохае, а потым палохаецца сама. І праплачвае лаяльнасць.

І вось ужо расійскі пасол Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 11 чэрвеня мусіць ўлагоджваць сітуацыю: маўляў, нас не так зразумелі, ніхто вам гэтыя 500 мільёнаў не адмаўляўся даваць і ніхто рублямі браць не прымушаў! Тым самым ён дэзавуюе Кудрына, які наракаў беларусам, што вернуць нос ад валюты з двухгаловым арлом.

Сурыкаў у прынцыпе мае рацыю, калі гаворыць, што хоць Беларусь і ўвайшла ва «Усходняе партнёрства» Еўрасаюза, але «аб змене вектару замежнай палітыкі гаворка не ідзе».

Мінск проста гуляе гэтымі вектарамі. Варта Лукашэнку намякнуць, што ў выпадку геапалітычнай пераарыентацыі, пераходу пад крыло ЕС і ЗША, ракеты НАТО будуць пад Смаленскам, — як маскоўскіх стратэгаў закліноўвае. Нібыта і раскусілі даўно гэтую няхітрую гульню, але традыцыйныя фобіі спрацоўваюць.

Так што і малочную вайну прытушаць (на што ўжо даў адмашку Пуцін), і газ будуць прадаваць па літаснай сярэднегадавой цане (пра гэта заявіў Сурыкаў), і 500 мільёнаў дадуць, нікуды не дзенуцца, і ўзбраення падкінуць таннага.

Сказаў жа Лукашэнка расійцам, што дзесяцімільённы жывы шчыт (а гэта ўсё насельніцтва Беларусі, уключна з немаўлятамі) «не мае цаны».

Карацей, па вялікім рахунку вы, панове расійцы, у неаплатным даўгу. Але халера з вамі, давайце колькі можаце! :)

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?1

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

«Флагшток» склаў карту начных пралётаў дронаў над Гомельшчынай. Сітуацыя незвычайная6

Памёр былы прэзідэнт Румыніі, які адыграў ключавую ролю пры звяржэнні Чаўшэску

Зяленскі расказаў, як вайна паўплывала на яго здароўе5

Прэзідэнтку Швейцарыі абвінавачваюць у нанясенні краіне мільярдных стратаў, бо не ўмела размаўляць з Трампам7

Вячорка адказаў Кавалеўскаму, які «нечакана развярнуў свае пазіцыі на 180 градусаў»: Ні ў якім разе самім не паніжаць стаўкі13

На eBay прадаюць беларускую манету за 2750 даляраў

Германія перад вучэннямі «Захад-2025» перакідае свае знішчальнікі ў Польшчу

Саша Філіпенка пасля забароны продажу «Слана» ў Беларусі выклаў яго ў інтэрнэт5

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?1

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць