Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1515

Доктар Анішчанка вылечыць

Вуснамі галоўнага санітарнага доктара Расіі абвяшчалася вайна грузінскай мінералцы ды малдаўскаму віну. Цяпер надышла чарга беларускага малака.

Г.Анішчанка ©Інтэрпрэс.Ру

Калі на сцэне з’яўляецца спадар Анішчанка — гэта кепскі знак. Вуснамі галоўнага санітарнага доктара Расіі абвяшчалася вайна грузінскай мінералцы ды малдаўскаму віну. Цяпер надышла чарга беларускага малака.

Ну што вы, канечне, нічога асабістага — толькі санітарныя нормы. Але днём раней прэм’ер Пуцін ужо разгарнуў подбіўку.

Ён узяў на ўзбраенне метад беларускага кіраўніка — выносіць на публіку дэталі канфідэнцыйных перамоў. Назваўшы Лукашэнку «арыгінальным чалавекам», расійскі прэм’ер патлумачыў, што ў пытанні пратэкцыянізму бакі не паразумеліся. Маўляў, Мінск, які ўвесь час патрабуе роўных умоў гаспадарання ў саюзнай дзяржаве, насамрэч напампоўвае сваю малочную галіну значна большымі датацыямі: 24% супраць 3%. Ну хіба ж справядлівая канкурэнцыя?

А ўвогуле пайшла сур’ёзная сеча. Мінску адгукаюцца ранейшыя выпады. Хаця, канечне ж, саноўных расійцаў злуе не столькі вербальная дзёрзкасць (самі ўмеюць «мачыць у сарціры»), колькі ўпартасць беларускага боку ў пытаннях продажу актываў і прызнання каўказскіх рэспублік.

Міністр-«кладаўшчык» Кудрын, якому беларускае начальства параіла падлячыцца, заявіў на Пецярбургскім эканамічным форуме, што Масква лічыць немэтазгоднымі перамовы з Беларуссю пра крэдыт на 100 мільярдаў расійскіх рублёў. Чытай: калі такія ўпарціны і абзывакі, дык увогуле з носам застанецеся!

Паказальна і тое, што пракрамлёўскі палітолаг Вячаслаў Ніканаў наўпрост назваў забарону на ўвоз беларускай малочнай прадукцыі аж 500 найменняў (увогуле не верыцца, што столькі можа быць!) не чым іншым, як эканамічнымі санкцыямі.

Паводле маскоўскага публіцыста Леаніда Радзіхоўскага, Лукашэнка, канечне, зрабіў моцны ход, калі насуперак дыпламатычнаму палітэсу распавёў, што Масква звязвае апошнюю траншу ($500 млн.) раней абяцанага крэдыту з прызнаннем Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі. Крэмль апынуўся ў дурнаватым становішчы: цяпер заціскаць тую траншу няёмка. Вось і Кудрын у Пецярбургу мусіў сказаць, што расійскі ўрад не адмаўляецца ад перамоў аб выдзяленні Беларусі гэтых $500 млн.

Але ж у расійцаў ёсць прыказка «не мытьем, так катаньем». Параўішы іхняму віцэ-прэм’еру падлячыцца, беларускі бок, магчыма, наштурхнуў Маскву на ідэю. На сцэну выйшаў санітарны доктар Анішчанка.

І малочная вайна — гэта, мусіць, толькі першыя сімптомы вялікай незадаволенасці Крамля. Ці варта нагадваць, наколькі Беларусь завязана на расійскі рынак і колькі, адпаведна, варыянтаў даць нам пад дыхаўку?

З’яўленне ж у сюжэце Анішчанкі — як чорная метка. Яе ў свой час дасылалі малдаванам, украінцам, грузінам.

Лукашэнка толькі папалохаў Маскву «другой Чачнёй». А малочная вайна — вось яна, атрымайце! Танна і сярдзіта.

ЗЫ. Беларускія чыноўнікі, нягледзячы на выхадны, кінуліся супакойваць народ. Віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза заявіў, што ніякай малочнай вайны няма — хіба што дробныя папяровыя непаразуменні. Ён параіў асобным расійскім палітолагам не раздзімаць жарсці. Тым часам калега Анішчанкі Валянціна Качан збіраецца ў Маскву ўлагоджваць пытанне.

Найхутчэй што канфлікт неяк пагасяць. Але гандлёвыя войны з Расіяй канчаюцца не на нашу карысць. Так, квоты на цукар падкасілі цэлую галіну.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць