Грамадства66

З эфіру АНТ выразалі словы Лукашэнкі пра тое, што вызваленыя палітвязні змогуць застацца ў Беларусі

Падчас паездкі ў Дрыбінскі раён Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў тэму вызвалення палітвязняў і перамовы з ЗША. Але яго словы па-рознаму падалі дзяржаўныя рэсурсы.

Аляксандр Лукашэнка. 26 лютага 2026. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov, Pool

Як вядома, учора Лукашэка інспектаваў гаспадаркі Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. У размове з журналістамі ён пракаментаваў перамовы з ЗША наконт вызвалення зняволеных. 

У арыгінальнай версіі, якую апублікаваў тэлеграм-канал «Пул Першага», гучыць:

«Закон для ўсіх адзіны. Парушыў закон — ідзі. Вось такая шчырая размова. Хочуць застацца [у Беларусі] — калі ласка. Але ў межах наяўнага прававога поля. Тыя, хто нам не патрэбны, ці будуць сядзець, ці вы ў Амерыку іх забераце. Зусім шчыра кажу».

У адпаведным матэрыяле дзяржаўнага агенцтва БелТА, чытаем:

«Ён падкрэсліў, што з Беларусі такі людзей не выганяюць, але яны павінны выконваць закон. (…) «Хочуць застацца — калі ласка. Але ў межах наяўнага прававога поля».

А вось гледачы праграмы «Нашы навіны» на АНТ у пятніцу ўбачылі зусім іншую карцінку. Словы пра тое, што вызваленыя людзі могуць застацца ў Беларусі, проста выкінулі. Замест гэтага ў эфір пайшла толькі жорсткая частка спіча:

«Тыя, хто нам не патрэбны, ці будуць сядзець, ці вы ў Амерыку іх забераце. Зусім шчыра кажу. Я не хачу, каб яны зноўку бегалі, кідалі каменні ці яшчэ нешта ў іх. Я не хачу. Я павінен забяспечыць сваю бяспеку, свайго народа і сваёй дзяржавы».

Варыянт «не хапіла часу» адпадае адразу. Як вядома, сюжэты пра Лукашэнку на дзяржТБ могуць ісці і па 40 хвілін. На працяглыя развагі дыктатара звычайна знаходзіцца час. Значыць, гэты мантаж зроблены знарок.

Адметна, што ў навінах на «Беларусь 1» гэтыя словы Лукашэнкі вырашылі не цэнзураваць.

Каментары6

  • цзр
    14.03.2026
    Ай-ёй, МБ скажа, што [рэд. выдалена] - гэта наш шлях!
  • Ёсік
    14.03.2026
    "Я павінен забяспечыць сваю бяспеку, свайго народа і сваёй дзяржавы". Цар, б.яць, не меней. Трампу гэтыя выразы перадаюць ці не?
  • І
    14.03.2026
    Міжнародны злачынец які не мае ні кроплі сумлення і сораму, які сам што дня парушае законы і творыць злачынствы, які агучыў прынцып для сябе: "іногда не до законов". Нешта там блявузнае пра ягоныя злачынныя, антычалавечыя і антыбеларускія "законы".
    Ў гітлераўскім рэйху так сама былі "законы", што не выратавала гітлераўскіх суддзяў і карнікаў ад кары за іх злачынствы супраць чалавецтва.

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць