Улада1414

Што за гісторыю пра «4 затрыманых супрацоўнікаў расійскага ГРУ» расказвае Лукашэнка?

Пасля размовы Аляксандра Лукашэнкі з работнікамі праўладных СМІ аналітык «Белай Русі» Пятро Пятроўскі паспяшаўся паведаміць у фэйсбуку: у Беларусі былі затрыманыя чацвёра супрацоўнікаў ГРУ Расіі.

Гэтую інфармацыю ён пацвердзіў і «Камсамольскай праўдзе». Праўда, пасля Пятроўскі выдаліў свой допіс, напісаў, што пажартаваў, а праз час прыбраў і гэтыя словы.

Чытайце. Пятроўскі: Лукашэнка расказаў пра затрыманне ў Беларусі чатырох супрацоўнікаў ГРУ Расіі

ГРУ — расійская вайсковая выведка. Цяпер ведамства афіцыйна называецца Галоўнае упраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі, але на побытавым узроўні выкарыстоўваецца старое імя.

фота shutterstock.com

Па інфармацыі «Нашай Нівы», гісторыя пра затрыманых работнікаў ГРУ ўсплывае не ў першы раз. Падобнае гучала і падчас візіту Лукашэнкі ў Гродна (16 чэрвеня), і на сустрэчы Наталлі Качанавай з творчай інтэлігенцыяй краіны (1 ліпеня).

Адзін з удзельнікаў сустрэчы Наталлі Качанавай з прадстаўнікамі інтэлігенцыі падзяліўся з «Нашай Ніва» дэталямі. Там прысутнічаў і кіраўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык.

Вакульчык узяў там слова і расказаў, што чатыры чалавекі ўехалі ў Беларусь з дапамогай Міхаіла Бабіча, у час, калі ён быў паслом Расіі. Яны сталі наведваць прадпрыемствы краіны, «прыглядацца». На сустрэчы нават называлі прозвішчы тых супрацоўнікаў ГРУ, іх высокія вайсковыя чыны і зачытвалі ўрыўкі з данясенняў Бабіча вышэйшаму кіраўніцтву.

Трэба адзначыць, што блізкія да сілавых колаў тэлеграм-каналы ўжо троху пісалі на гэтую тэму, праўда, гаворка была не пра ГРУ, а пра ФСБ: аднаму з паплечнікаў Сяргея Ціханоўскага прыпісвалася супрацоўніцтва з расійскай службай і мэтанакіраваны пошук дыскрэдытуючай і персанальнай інфармацыі пра беларускіх міліцыянераў з наступным яе апублікаваннем.

Варта таксама прыгадаць цьмяную гісторыю высылкі з Мінска расійскіх дыпламатаў з кампаніі Бабіча, у тым ліку ваеннага аташэ Рамана Спірыдонава, які быў даказаным супрацоўнікам спецслужбаў.

Чытайце: З Беларусі выехаў расійскі аташэ па пытаннях абароны. Падазравалі ў шпіянажы?

Крыніцы «Нашай Нівы» тады паведамлялі, што Спірыдонаў быў высланы за дзейнасць, якую не назавеш дыпламатычнай, але і расійскае пасольства, і беларускі МЗС даводзілі, што ўсё адбываецца ў межах дзяжурнай ратацыі. 

Праўда, неўзабаве за Спірыдонавым Мінск пакінулі яшчэ некалькі работнікаў пасольства, якіх прыцягнуў з сабой Бабіч.

Можа, гаворка менавіта пра іх? 

Чым можна патлумачыць урыўкавасць і туманнасць звестак пра імаверных расійскіх спецслужбістаў? Справа ў тым, што спецслужбы краін СНД павінны ў сваёй дзейнасці кіравацца Алма-Ацінскай дэкларацыяй, згодна з якой удзельнікі абавязуюцца не весці ў дачыненне адзін да аднаго негалоснай агентурнай і шпіёнскай работы.

Аналагічныя пагадненні існуюць паміж спецслужбамі Беларусі і Расіі. 

І калі насамрэч былі затрыманыя афіцэры службаў дзяржаўнай бяспекі ваеннага і палітычнага саюзніка нашай краіны, вымалёўваюцца абрысы дыпламатычнага скандала, да якога Мінск не гатовы.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць