Грамадства3434

Качанава сустрэлася з цыганамі Магілёва, каб папрасіць прабачэння

Па даручэнні Лукашэнкі кіраўніца ягонай адміністрацыі Наталля Качанава сёння ў Магілёве сустрэлася з прадстаўнікамі мясцовай цыганскай дыяспары, паведамляе БелТА.

Нагодай для размовы сталі скаргі на праверкі па факце гібелі інспектара ДПС Яўгена Патаповіча. Лукашэнка накіраваў Качанаву для грунтоўнай гутаркі.

Наталля Качанава папрасіла прабачэння ў мясцовай дыяспары, калі сапраўды падчас расследавання абставінаў справы былі факты некарэктных дзеянняў.

Таксама Качанава акцэнтавала ўвагу, што па ўсіх скаргах і зваротах будуць праведзены разборы, і асабліва адзначыла, што міжэтнічны мір і згода ў нашай краіне з'яўляюцца безумоўным прыярытэтам.

Паехаць на размову ў аблспажыўсаюз (там у актавай залі была прызначаная сустрэча) змаглі каля 30 цыганоў — іх дэлегавала дыяспара, паведаміў Tut.by. Сустрэцца з людзьмі, мяркуючы па таблічках у прэзідыуме на сцэне актавай залі, павінны былі кіраўніца адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, прэс-сакратарка прэзідэнта Наталля Эйсмант, памочнік прэзідэнта па рэгіёне Міхаіл Русы, губернатар Магілёўшчыны Леанід Заяц, мэр Магілёва Уладзімір Цумараў, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і кіраўнік УУС Магілёўскай вобласці Ігар Шчарбачэня.

Аднак потым шыльды з прозвішчамі Шуневіча і Эйсмант прыбралі.

На сустрэчы з цыганскай дыяспарай прадстаўнікоў МУС не было.

Чытайце таксама: Шуневіч: У мяне няма ні нагоды, ні падставаў выбачацца перад цыганамі

«Усіх мужчын закрылі, пасёлак стаіць пусты!» — пасля забойства даішніка ў Магілёве міліцыя масава затрымлівала цыганоў РЭПАРТАЖ

Цыганскі барон Магілёва: Пад вартай цяпер каля сотні чалавек

У Магілёве пачалі вызваляць мясцовых цыганоў, затрыманых у дзень забойства супрацоўніка ДАІ

«Цыганскага следу зусім магло не быць». Былы следчы Волчак — пра расследаванне забойства інспектара ДАІ

Асноўная версія СК: 22-гадовы даішнік Яўген Патаповіч здзейсніў суіцыд

Каментары34

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць