Улада1212

«І гузы набівалі, і падалі, і падымаліся. Усё ў вас было»: Дворнік прызначаны віцэ-прэм'ерам

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Дворніка намеснікам прэм'ер-міністра, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы ахарактарызаваў Уладзіміра Дворніка як досыць дасведчанага чалавека, які прайшоў добрую школу не толькі абласнога ўзроўню, што важна для працы ў кіраўніцтве ўрада, але і ў сферы сельскай гаспадаркі. «І гузы там набівалі, і падалі, і падымаліся. Усё ў вас было, а гэта неацэнны вопыт, які спатрэбіцца на працы віцэ-прэм'ерам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Уладзімір Дворнік на пасадзе віцэ-прэм'ера будзе ў тым ліку курыраваць пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. «Тое, з чым вы ўвесь час сутыкаліся ў сваёй працы», — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў Беларусі ў кадравай працы захоўваецца прынцып ратацыі, які выкарыстоўваецца і за мяжой. «Таму кіраўніку Адміністрацыі пастаўлена задача уносіць прапановы па ратацыі кадраў. Тое, што мы робім у праваахоўных органах, — нядаўна ў МУС у чарговы раз адбылася ратацыя. Людзі павінны неяк рухацца і па вертыкалі, і па гарызанталі. Думаю, што такі час прыйшло і для губернатара Гомельскай вобласці», — заявіў беларускі лідар.

Гаворачы аб Гомельскай вобласці, Лукашэнка асабліва адзначыў сваё стаўленне да жыхароў рэгіёну: «Яно заўсёды было не проста паважлівае. Я з вялікай любоўю стаўлюся да гомельскіх людзей, бо ў свой час і пацярпелі яны шмат, і выкараскаліся мы разам з гэтай бяды. Гомельская вобласць ужо не тая, што была, хоць, натуральна, не без праблем».

Ён выказаў упэўненасць, што на пасаду кіраўніка рэгіёну будзе знойдзеная дастойная замена, а пакуль асноўная нагрузка ляжа на першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама і памочніка прэзідэнта ў гэтай галіне. «Я вас прасіў, каб вы запрасілі да сябе свайго першага намесніка і памочніка прэзідэнта, і каб яны ўдваіх упрэгліся і працавалі ў Гомельскай вобласці, пакуль не будзе афіцыйна вырашана пытанне па губернатары. Мяркую, што вы з імі сустрэліся, перагаварылі», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу Уладзіміра Дворніка, што нават на пасадзе віцэ-прэм'ера за ім застанецца Гомельская вобласць у кадравых адносiнах, у плане дапамогі новаму кіраўніцтву па ўваходжанні ў курс спраў. «Каб вы маглі дапамагчы увайсці ў курс спраў новаму губернатару, новым людзям, якія прыйдуць вам на змену, каб яны мелі магчымасць задаць пытанні, пракансультавацца ў вас. І рухацца наперад», - растлумачыў Лукашэнка.

Уладзімір Дворнік нарадзіўся 16 красавіка 1963 г. ў вёсцы Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.

Працаваў трактарыстам калгаса імя Дзяржынскага Рэчыцкага раёна, галоўным ветэрынарным доктарам калгаса «Усход» Нараўлянскага раёна, галоўным ветэрынарным доктарам, намеснікам старшыні калгаса «Дружба» Мазырскага раёна, галоўным дзяржаўным ветэрынарным доктарам Мазырскага раёна, дырэктарам саўгас-камбіната «Зара» Мазырскага раёна, старшынёй Мазырскага райвыканкама. 

Да цяперашняга часу працаваў на пасадзе старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»1

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж140

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»1

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць