Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2323

Br-r!

Пакуль народ лечыць галаву, беларускі рубель патаннеў на 20% з гакам.

Лукашэнка ведаў што казаў, калі віншаваў электарат з надыходам цяжкога года. Пакуль народ лечыць галаву, беларускі рубель патаннеў на 20,5%. На 2 студзеня Нацбанк усталяваў новыя курсы: долар — 2 650 Br, еўра — 3 703 Br. Ну як, хутка праходзіць хмель?

Такім чынам, чуткі, што МВФ патрабуе дэвальвацыі на 20%, матэрыялізаваліся. Урад не стаў адсякаць хвост за некалькі разоў, а зрабіў ўсё адным махам. Прычым момант выбраны па-свойму ўдала: святочны марафон прытупіць у суграмадзян вастрыню шоку.

Я толькі што размаўляў з абсалютна цвярозым :) эканамістам Яраславам Раманчуком. Радыкальны крок Нацбанка ён патлумачыў тым, што «вельмі ж хочацца атрымаць два з паловай мільярды ад МВФ». На думку эксперта, «калі ўрад не зменіць макраэканамічнай палітыкі, то цягам года давядзецца яшчэ два-тры разы рабіць дэвальвацыю».

Зараз перад урадам стаіць складаная задача не дапусціць уцёкаў грошай з рублёвых дэпазітаў. Імавернасць таго, што ўзровень жыцця беларусаў сёлета ўпадзе — 95%, лічыць Раманчук.

«Наша эканоміка ўваходзіць у фазу рэцэсіі. Паказчыкі «пяцігодкі» выканаць немагчыма. Патрабуецца змена эканамічнага курсу. Мы стаім на пачатку беларускай перабудовы», — рэзюмаваў мой суразмоўца.

Ён не верыць, што цяперашняя каманда здольная да паслядоўных рэформаў, але ж і іншага выйсця няма. Незалежныя эканамісты самі казалі, што дэвальвацыя непазбежная і што ў яе свае плюсы: лягчэй становіцца экспарцёрам, можна выправіць дысбаланс замежнага гандлю і г.д.

Разам з тым, відавочна, што

гэта азначае поўнае фіяска анахранічнай «беларускай мадэлі», якую афіцыйны лідэр інерцыйна расхвальваў у навагоднім звароце, пэўна ж ведаючы ўжо, які падаруначак чакае насельніцтва назаўтра.

Улада ўжо не зможа выконваць у абяцаным аб'ёме той сацыяльны кантракт, які датрымліваўся апошнія гады і за які шараговая маса без асаблівага шкадавання ахвяравала ладным кавалкам правоў ды свабод.

Іншае пытанне, якой будзе рэакцыя. Вельмі імаверна, што беларусы не пабягуць на плошчу, а толькі глыбей урастуць у свае соткі, каб назапасіць бульбы на чорны дзень.

Так ці іначай, расплачвацца за бяздарнасць і рэтраградства ўладаў будзе просты люд.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць