Грамадства11

У Гродне сотні людзей прыйшлі развітацца з Сямёнам Домашам

У Гродне 11 лютага праводзілі ў апошні шлях Сямёна Домаша — экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі і былога старшыню Гродзенскага аблвыканкама. Развітацца з палітыкам прыйшлі як прадстаўнікі ўлады, так і апазіцыі. Грамадзянская паніхіда адбылася ў Гродзенскім пахавальнай доме.

Сямён Мікалаевіч памёр раніцай 9 лютага за рулём сваёй машыны ў Гродне — у былога палітыка спынілася сэрца. Яму было 69 гадоў. У свой час Сямён Домаш займаў пасаду старшыні Гродзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета.

Яшчэ да пачатку грамадзянскай паніхіды каля пахавальнага дома пачалі збірацца людзі з кветкамі і вянкамі. Ціха перагаворваліся, успамінаючы палітыка і «тыя залатыя гады», калі ён кіраваў вобласцю (1993—1996). Абмяркоўвалі, што ён быў адным з найлепшых старшыняў Гродзенскага аблвыканкама і, несумненна, мог зрабіць для вобласці і краіны яшчэ вельмі шмат, калі б застаўся ў палітыцы. Але Сямён Мікалаевіч калісьці вырашыў зрабіць інакш.

Палітык Аляксандр Мілінкевіч.
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Бліжэй да канца цырымоніі развітання ў зале з'явіліся прадстаўнікі дзейнай гарадской улады.

Успомнілі былога палітыка і яго калегі па выбарчай кампаніі 2001 года.

— Я думаю, што ён самы выдатны і значны гродзенскі палітык часоў перабудовы і першых гадоў беларускай незалежнасці. Сапраўдны лідар. Ён мог стварыць каманду з зусім розных людзей і спецыялістаў. Не баяўся паставіць побач тых, хто ведаў больш за яго. Ён прыслухоўваўся да меркавання тых ці іншых спецыялістаў, мяркуючы, што яны ведаюць у сваёй галіне лепш за яго. Ён ніколі не падвышаў ні на каго голас, але быў сапраўды жорсткім і вельмі патрабавальным кіраўніком, — кажа палітык Аляксандр Мілінкевіч.

І ўспамінае з сумнай усмешкай выпадак: на адной з планёрак у аблвыканкаме Сямён Мікалаевіч вырашыў, што далей сходы будуць праходзіць на беларускай мове, бо тады, у пачатку 1990-х, ва ўладзе быў курс на беларусізацыю.

 — Ён пытае ў прысутных: «Вы ў якіх школах вучыліся? У беларускамоўных? Ну вось, калі мы хочам, каб людзі пачалі размаўляць на беларускай мове, мы самі павінны даць ім такі прыклад». Так планёркі пачалі праходзіць па-беларуску.

Успамінаюць прысутныя і тое, як, яшчэ быўшы мэрам Ліды, Сямён Домаш паспрыяў з'яўленню там помніка Адаму Міцкевічу.

— Ён тады сказаў: а як помнік можа зрабіць нам горш? А потым дапамог з’яўленню польскай школы ў Гродне. Тады ён казаў: «Чаму ў расейскамоўнай меншасці ёсць свае школы, а ў польскамоўнай — няма? Няхай будзе і ў іх». Так з’явілася польская навучальная ўстанова, — успамінае заснавальнік і першы старшыня Саюза палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін.

— Практычна, гэта залатыя 1990-я гады, калі ўсё мянялася, калі была надзея на лепшае. [Генрых] Крупенка кіраваў горадам, [Сямен] Домаш кіраваў вобласцю. І ўсё развівалася, кудысьці рухалася, віравала нейкая крохкая, але вельмі ўразная энергія. Пачалі, напрыклад, святы нацыянальныя святкаваць… Гэта быў проста класны чалавек. І ўсё ў яго было класна. Упэўнены, што ён быў найлепшым кіраўніком нашай вобласці. Вельмі шкада, — кажа акцёр і бард Віктар Шалкевіч.

Пахавалі Сямёна Домаша на гарадскіх могілках «Сакрэт» у Гродне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць