Здарэнні

Студэнта-туркмена, што кінуў петарду ў навагоднюю ноч, высылаюць з Беларусі

Інтэрнат №5 БДЭУ, у якім жывуць усе замежныя студэнты гэтай ВНУ. Тут і адбыўся інцыдэнт у навагоднюю ноч. Фота: habartm.org

Туркменскага студэнта вышлюць з Беларусі за хуліганства ў інтэрнаце ў навагоднюю ноч, паведамляе guvd.gov.by

Чытайце: У навагоднюю ноч туркменскія студэнты ў Мінску кідалі петарды

Пытанне пра высылку 19-гадовага грамадзяніна Туркменістана з тэрыторыі Беларусі разглядалася 22 студзеня на базе інтэрната №5 БДЭУ. «З удзелам прадстаўнікоў універсітэта, інтэрната, кіраўніцтва Ленінскага РУУС Мінска і ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама было прынята рашэнне аб высылцы студэнта з закрыццём уезду ў Беларусь тэрмінам на тры гады. На працягу 30 дзён ён абавязаны пакінуць краіну», — праінфармавалі ў міліцыі.

31 снежня ў 23.26 сталічныя міліцыянеры атрымалі паведамленне пра тое, што ў інтэрнаце №5 БДЭУ адбываецца бойка. На месцы інфармацыя не пацвердзілася. Аднак пры абследаванні інтэрната праваахоўнікі пачулі гук ад выбуху петарды на адным з паверхаў. За гэта правапарушэнне быў затрыманы 19-гадовы студэнт - грамадзянін Туркменістана. Хлопец быў дастаўлены для высвятлення сітуацыі ў аддзел міліцыі. Супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі студэнт не здзяйсняў. Пасля ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт.17.1 КаАП (дробнае хуліганства), яму было прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу.

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць