Улада120120

Апазіцыйныя палітыкі сустрэлі Ярмошыну і… пачалі рабіць з ёй сэлфі. Караткевіч: «Яна гатовая да дыялогу»

17 студзеня ў Мінску пасольства Нідэрландаў арганізавала дыпламатычны прыём. Сярод іншых, туды запрасілі і беларускіх апазіцыйных палітыкаў.

Была і старшыня Цэнтрвыбаркам Лідзія Ярмошына.

Многія рабілі з ёй сэлфі, але Ярмошына настойліва прасіла нікуды тыя фота не выкладаць.

Але паслухалі не ўсе. «У той самы час, калі выбарчая камісія Першамайскага раёна разглядае дакуманты аб рэгістрацыі мяне кандыдатам у дэпутаты Мінгарсавета. Перадаў вітанне ад усіх кандыдатаў, якія не прайшлі сіта «дэмакратычных» выбараў», — напісаў старшыня «Руху за свабоду» Юрый Губарэвіч пад фота.

Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча.

Таццяна Караткевіч жа суправадзіла карцінку аналітычнымі развагамі.

«Учора быў цікавы вечар. Лідзія Ярмошына прыйшла на пасольскі прыём, на якім была амаль уся апазіцыя. Пры гэтым ніхто не біўся, не скандаліў. Нават фота рабілі. Гэта значыць, што яна гатовая гаварыць з кожным задаволеным і незадаволеным у нефармальнай абстаноўцы. Яна гатова. Не толькі адстойваць свае пазіцыі, але і пагадзіцца з тым, што можа не мець рацыю. Гэта дыялог. Магчымасць дыялогу робіць палітыку цікавейшай. У краіне выбары ў мясцовыя саветы. Учора і сёння рэгіструюць і не рэгіструюць кандытатаў. У многіх новых людзей не атрымаецца ўдзельнічаць. Людзям вашай каманды адмаўляюць у рэгістрацыі, а вы можаце пра гэта пагаварыць у нефармальнай абстаноўцы са старшынёй ЦВК. Ці значыць гэта, што ў на гэты раз многія рашэнні за мясцовай уладай? Паглядзім. Мірныя перамены ідуць», — напісала Караткевіч.

Каментары120

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам10

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць