Эканоміка3030

Лукашэнка пра «чырвоных дырэктараў»: Мы з імі хутка разбярэмся, прытым з некаторымі да канца года

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка настойвае на беражлівым стаўленні да бюджэтных сродкаў. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, піша БелТА.

«Калі вы пачынаеце, прытым, ведаеце, несумленна, не на падставе фактаў папракаць уладу — не толькі мяне — у цэлым уладу, я на гэта вельмі балюча рэагую. Трэба, каб было ўсё сумленна, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Усё павінна быць сумленна і прыстойна. Можа, дзесьці мы можам дапусціць памылку.

Але я вам гарантую, што ні капейкі я сабе ў кішэню не паклаў. Я не дазволю раскрадаць бюджэт».

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым адзначыў, што, як правіла, менавіта прадстаўнікі сферы бізнэсу імкнуцца нешта зрабіць танней або атрымаць большы доступ да бюджэтных сродкаў. «Праўда, у апошні час, вось і ўчора разбіральніцтва былі, больш сутыкаюся з тым, што не бізнесмэны-прыватнікі просяць падтрымкі з бюджэту — фінансавай і гэтак далей, а нашы, як іх называюць, чырвоныя дырэктары», — заўважыў ён.

«Але гэта мы з імі хутка разбярэмся, прытым да канца года з некаторымі. А то яны замест таго, каб на рынку шукаць нішы і рэалізоўваць прадукцыю, нагой дзверы ў кабінет адкрываюць да любога віцэ-прэм'ера, прэм'ера, а тыя мне прапановы шлюць: давайце $ 100 млн дамо, гэтаму 50 млн у абаротку, гэтаму — каб пагасіць крэдыты, якія ён браў на мадэрнізацыю вытворчасці.

І пайшло-паехала, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. — гэтага быць не павінна. Бюджэтныя грошы, вы ведаеце, куды выкарыстоўваюцца. У нас не такія багатыя настаўнікі і ўрачы, калі на тое пайшло. Ды і чыноўнікі, якіх вы кастыляеце, далёка ад вас стаяць па заробку».

Каментары30

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Сінгапуры школьнікаў за булінг будуць лупцаваць розгамі12

У Мінску адбыўся абвал у жылым доме7

Марыя Калеснікава засвяцілася на акцыі пратэсту Pussy Riot і Femen супраць удзелу Расіі ў Венецыянскім біенале ФОТАФАКТ17

«Мы абралі шлях дэмакратызацыі, яны — крыху іншы». У Арменіі адрэагавалі на ноту беларускага МЗС6

Удараў УСУ па аб'ектах у глыбіні Расіі і прыфрантавой зоне стала больш. Як Украіна вырвалася наперад у тэхналагічнай гонцы?5

Прызналі «экстрэмісцкай» старонку памерлага палітвязня Алеся Пушкіна8

КНДР прыбрала са сваёй канстытуцыі пункт аб аб'яднанні з Паўднёвай Карэяй4

Звольнілі намесніка начальніка Генштаба1

Памёр заснавальнік CNN Тэд Цёрнер1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць