Свет1313

У Сінгапуры школьнікаў за булінг будуць лупцаваць розгамі

У Сінгапуры ўлады ўвялі новыя меры супраць школьнага булінгу. Паводле рашэння мясцовага Міністэрства адукацыі, для хлопцаў ад дзевяці гадоў у некаторых выпадках з 2027 года будзе дазваляцца нават фізічнае пакаранне — лупцаванне розгамі, паведамляе The Guardian.

Фота ілюстрацыйнае

Такое пакаранне можна прымяняць толькі з дазволу дырэктара школы. Яго павінны праводзіць спецыяльна ўпаўнаважаныя супрацоўнікі, улічваючы ўзрост вучня. Максімальна дазволена нанесці не больш за тры ўдары.

Пры гэтым школа абавязаная сачыць за станам дзіцяці і забяспечыць яму псіхалагічную падтрымку.

Для дзяўчынак і ў сітуацыях, дзе лупцаванне не выкарыстоўваецца, прадугледжаныя іншыя меры: пакіданне пасля ўрокаў, часовае адхіленне ад заняткаў і зніжэнне ацэнкі за паводзіны.

У Сінгапуры ўжо даўно існуе практыка цялесных пакаранняў: заканадаўства забараняе іх для жанчын, але для мужчын да 50 гадоў прысуджанае судом лупцаванне розгамі можа прымяняцца за некаторыя злачынствы.

Каментары13

  • Жвір
    06.05.2026
    Супер !
  • ішло ххі першае стагодзе...
    06.05.2026
    а лупцаванне розгамі з богу "старэйшых" і "разумнейшых" - гэта не булінг?
  • ішло ххі першае стагодзе...
    06.05.2026
    "Максімальна дазволена нанесці не больш за тры ўдары."

    угу :/
    у сярэднявечным расейскім Дасмастрое таксама пісалася, якой таўшчыні мусіць быць палка, якой біць жонку і дзяцей, і колькі ўдараў можна нанесці так, каб "павучыць", але не забіць

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць