Свет

Трамп заявіў, што Іран і ЗША правялі «добрыя перамовы» і ў хуткім часе могуць дасягнуць пагаднення

Аднак іранскі бок гэта ніяк не пацвярджае.

Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Дональд Трамп пацвердзіў у сераду ўвечары, што Белы дом адчувае аптымізм наконт магчымасці дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту з Іранам, піша Бі-бі-сі.

«Яны хочуць заключыць здзелку, — сказаў ён журналістам у Авальным кабінеце. — За апошнія 24 гадзіны ў нас былі вельмі добрыя перамовы, і цалкам магчыма, што мы дамовімся».

Характэрна, што Трамп — ужо не першы раз — заявіў, нібы Іран пагадзіўся ніколі не валодаць ядзернай зброяй «разам з іншымі ўмовамі».

Аднак іранскі бок гэта ніяк не пацвярджае.

Прэзідэнт ЗША таксама даў зразумець, што 30‑дзённы тэрмін для дасягнення пагаднення, пра які напісалі амерыканскія СМІ, можа быць гнуткім. Адказваючы журналістам на выхадзе, ён сказаў, што «ніякіх дэдлайнаў не існуе».

Пры гэтым адміністрацыя па-ранейшаму практычна не раскрывае дэталяў перамоў, хоць Трамп і іншыя чыноўнікі рэгулярна сцвярджаюць, што яны праходзяць паспяхова.

І хоць Белы дом працягвае намякаць, што не выключаны сілавы варыянт вырашэння праблемы, публічна там па-ранейшаму выказваюць упэўненасць, што да гэтага не дойдзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць