Грамадства11

Яшчэ двух палітвязняў асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

У Беларусі працягваюць судзіць палітзняволеных паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі) за дробныя або сфабрыкаваныя парушэнні. Так, у Бабруйску паводле гэтага артыкула нядаўна асудзілі 22‑гадовага палітвязня Іллю Верамеева і 54‑гадовага Сяргея Канавалава, піша «Вясна».

Сяргей Канавалаў да затрымання працаваў на Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Яго затрымалі 6 сакавіка 2022 года. Згодна з данымі МУС, мужчына нібыта планаваў вывядзенне са строю сістэм, якія гарантуюць бяспеку чыгуначнага руху.

У верасні 2022 года Сяргея асудзілі па крымінальнай справе аб «распальванні нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК) і аб «падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму» (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 289 КК). Яму прызначылі 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 300 базавых велічыняў.

Восенню 2024 года адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 ініцыявала завядзенне справы супраць Сяргея паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Тады суддзя Павел Карцінін прызначыў яму яшчэ два гады калоніі ў дадатак да 15 гадоў.

Цяпер стала вядома, што ў папраўчай калоніі № 14 у Навасадах супраць Сяргея завялі другую запар крымінальную справу паводле арт. 411 КК. 17 красавіка 2026 года над ім адбыўся суд. Вынік — чарговыя два гады пазбаўлення волі. Цяпер агульны тэрмін палітвязня складае 19 гадоў. 

Пра новы суд над палітвязнем Іллёй Верамеевым паведаміла «Гомельская Вясна». Які тэрмін прызначылі хлопцу — пакуль невядома.

24 лютага 2022 году Ілля Верамееў з Гомеля пачаў перапіску ў Telegram з сястрой Янай каля пятай раніцы. Прычына — уварванне расійскіх войскаў ва Украіну і абстрэл горада Мікалаеў, у якім жыла на той момант ягоная сястра. Ілля вельмі хваляваўся за яе. Праз тры дні хлопца затрымалі пасля ягоных заклікаў у мясцовым чаце аказваць супраціў і пачаць дзейнічаць супраць вайны: на месцы збору з гамельчукамі яго чакалі сілавікі.

Іллю асудзілі да шасці з паловай гадоў калоніі. Пазней КДБ уключыў хлопца ў «спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», а МУС — у «спіс экстрэмістаў». Адбываць тэрмін яго накіравалі ў бабруйскую калонію № 2.

Каментары1

  • Фемида
    06.05.2026
    Бандиты усато-сипатого шизика продолжают мучать людей.

Цяпер чытаюць

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў7

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома13

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»24

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?44

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

У Краснадарскім краі ўкраінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу

Сеул патрабуе ад Кіева выбачэнняў за раскрыццё інфармацыі аб перадачы Паўднёвай Карэі ваеннапалонных з КНДР3

Шчасце бацькоў звязанае з колькасцю дзяцей у сям'і і нават іх полам

«Беларусь — найлепшая краіна. Але трэба падрыхтавацца». Мужчына чысціў тэлефон, але яго з сям'ёй усё роўна затрымалі на мяжы20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў7

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць