Спорт11

Adidas зняў крутую пяціхвілінную кароткаметражку да чэмпіянату свету па футболе з Шаламэ, Бэкхэмам, Зіданам, Месі і дэль П'ера

І яшчэ дзясяткам зорак футбола.

Родман, Белінгем, Ямаль, скрыншот відэа

Цімаці Шаламэ, які вельмі падобны на дзелавога галоўнага героя з фільма «Марці Неверагодны», збірае каманду з трох чалавек (Джуд Белінгем, Ламін Ямаль і амерыканская футбалістка Трыніці Родман), каб абгуляць у паядынку тры на тры непераможную з 1996 года каманду па вулічным футболе, за якую гуляюць два хлопцы і дзяўчына, прычым у кедах і джынсах.

Па дарозе на матч Шаламэ — Ямаль і Белінгем сядзяць на заднім сядзенні як ворагі — расказвае, як малавядомая каманда ў розныя гады перамагала зборныя зорак футбола.

Скрыншот відэа

Першай пала каманда з Зідана, Бэкхэма і Дэль П'ера.

Белінгем, Ямаль і Родман з цяжкасцю вераць у гэта.

Пасля выхаду Белінгема, Ямаля і Родман на матч супраць непераможнай каманды Шаламэ падыходзіць да Месі і пытаецца: «Ну што, я выканаў абяцанне ці не? Калі што, ты заяўлены запасным».

Скрыншот відэа

Рэжысёр стужкі аўстраліец Марк Малой. У 2019 годзе яго рэкламны ролік для Apple «Няўдачнікі» стаў лаўрэатам «Канскіх львоў» і «Залатога глобуса».

Каментары1

  • Ё
    07.05.2026
    Дык а дзе відэа з рэкламай? Ці гэта нейкі новы від вычварэнства, чытаць навіны пра відэа рэкламу без відэа ? )

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць