Музыка6161

Рэперы Вінсэнт і LSP зладзілі публічныя разборкі

Алег Саўчанка — стваральнік рэп-гурта LSP, — даючы інтэрв’ю сайту Kyky.org, успомніў пра іншых папулярных беларускіх рэп-выканаўцаў.

«Калі глядзець на культуру ў цэлым, дакладна назаву «Нестандартны варыянт» — яны былі першымі, яны «прабурылі свідравіну» рэпу ў Беларусі. Памятаю, глядзеў на іх і думаў: «Вось бы гэтак жа».

Вінсэнт? Беларускамоўная музыка, у прыватнасці рэп, заўсёды спекулявала на моўнай экзотыцы, за кошт якой не абавязкова рабіць музыку завоблачнай якасці, каб збіраць пэўную аўдыторыю і нядрэнна круціцца ў нашых музычных колах. Вінсэнт — якраз таму доказ. У яго тупа не было канкурэнцыі, проста апынуўся больш прадпрымальным за астатніх у патрэбны час у патрэбным месцы», — сказаў Саўчанка.

LSP — гэта вельмі папулярны на постсавецкай прасторы рэп-гурт. Алегу Саўчанку 28 гадоў, ён ураджэнец Віцебска, а карані паходзяць з Вушацкага раёна. Цікава, што прадзед Саўчанкі быў настаўнікам беларускай мовы Рыгора Барадуліна.

«Я не спекулюю на мове, я гэтым жыву, — адказаў LSP Vinsent. — Такім пасынкам, як Алег, гэтага не зразумець. Ён баіцца сказаць слова пра рэальную сітуацыю ў Беларусі, яму пляваць, як называць нашу краіну: Беларусь ці Белоруссія. Такія, як Алег, імкнуцца ў Курск і Цюмень, а я туды не імкнуся. Я раблю беларускі рэп, а яны робяць расейскі рэп.

Для мяне гэта тое ж самае, што мангольскі рэп, яно ніяк не крыжуецца з беларускай культурай. Таму мне не важна, што там кажуць пра мяне Алег ці расейскія рэпэры. Вось быў Рома Англічанін, ён зрабіў унёсак у беларускую культуру як мінімум супрацай з Маўзэрам. Шкада, што ён адышоў ад нас. Прыміце шчырыя спачуванні, блізкія, у тым ліку Алег. Алег, ты — проста кароль Тулы і Варонежа, мне гэта нецікава, як не цікавая твая музыка і ты сам».

Vinsent (сапраўднае імя Зміцер Папко) — 29-гадовы хіп-хоп выканаўца, родам з Івацэвічаў. Таксама Vinsent сыграў галоўную ролю ў фільме «Жыве Беларусь», граў у стужцы «Вышэй за неба».

Дарэчы, беларускамоўныя песні ў рэпертуары Алега з LSP усё ж маюцца. Ён спяваў разам з рэперам з Сянна Вожыкам. Вось адна з кампазіцый:

Сам Вожык гэтак адпісаўся пра спрэчку: «Танна і незразумела выглядаюць каменты ў падтрымку Вінсэнта ў яго выпадзе на ЛСП. Вы праўда гатовыя падтрымліваць дзімаў нарцысізм толькі таму, што ён беларускамоўны?» — пытаецца Вожык.

Іншы рэпер Gleboki Smak (Глеб Хамутоў) адпісаў з гэтай нагоды наступнае: «Знаёмы як з Вінсэнтам, так і з Алегам ЛСП. Абодвух паважаю. Але чаму, калі Міхалок разрываў канцэртныя залы па ўсёй Расіі, ніхто не называў яго каралём Тулы і Варонежу? Дзіўна, што Алега ЛСП, які носіць вышыванкі, цудоўна размаўляе па-беларуску і рабіў раней трэкі на беларускай мове, называюць так прыніжана. Гэта падхапілі вышыватнікі ды паліваюць выканаўцу лайном. Паліваюць чалавека, які ганарыцца тым, што беларус».

Я - БЕЛАРУС, I ГЭТЫМ ГАНАРУСЯ!

Публикация от olegi (@lspolegi)

У інстаграме Алега Саўчанкі знайшлі фотку, дзе ён у вышыванцы, а подпіс знізу кажа: «Я — беларус. І гэтым ганаруся».

Каментары61

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць