Афіша33

Міхал Анемпадыстаў у Гродне

2 чэрвеня, у дзень закрыцця выставы «Колер Беларусі» ў Гародні, будзе прэзентавана кніга Міхала Анемпадыстава з аднайменнай назвай. Падзея ладзіцца Цэнтрам гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэяй «Крыга» ў партнёрстве з Лятучым універсітэтам і грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!».

Дызайнерскі альбом «Колер Беларусі» стаў вынікам шматгадовай даследчыцкай працы Міхала Анемпадыстава. Шыкоўная візуальная частка кнігі суправаджаецца аўтарскімі тэкстамі, якія раскрываюць культуралогію асобных колераў — паходжанне назвы, гісторыю распаўсюджання на асобных тэрыторыях, сімвалічную інфармацыю, тыя чыннікі, што ўплывалі на ўсталяванне пэўных каларыстычных прэферэнцый і стыляў да інш. Даследуючы колер як феномен культуры, як маркер культурнай традыцыі, аўтар паказвае гісторыю стыляў і задае пэўны ракурс для разумення ўласнай ідэнтычнасці.

«Штодня мы ствараем не толькі нашу сучаснасць і не толькі закладваем аснову таго, якім будзе нашае заўтра, але адначасова ўяўляем (і тым самым ствараем нанова) уласную мінуўшчыну. Часам гэтыя ўяўленні матэрыялізуюцца. Не заўсёды яны адпавядаюць гістарычнай праўдзе, а нават і логіцы нашых гістарычных стыляў. Часцяком нам навязваюць муляжы і міфы чужой мінуўшчыны. У сваю чаргу, каларыстыка — гэта зручная опцыя дзеля вывучэння ўласнай культурнай традыцыі і нацыянальнага стылю», — кажа аўтар ў пасляслоўі.

Прэзентацыя кнігі «Колер Беларусі» адбудзецца 2 чэрвеня, пятніца, а 18.30 у супольнай выставачнай прасторы Цэнтру гарадскога жыцця і арт-галерэі «Крыга» па адрасе: Гродна, вул. Савецкая, 3. Падчас прэзентацыі паміж удзельнікамі будзе разыграна некалькі асобнікаў!

Уваход вольны!

Кніга Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» выдадзеная ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

Зяленскі пра выбары: Я заўсёды гатовы10

Беларусы апынуліся ў топе па вывучэнні моў у Duolingo9

За МКАДам знайшлі катэдж, выезд з варот якога магчымы толькі па сігнале святлафора ФОТАФАКТ5

Вальфовіч: У Беларусі ўжо ведаюць чалавека, які запускаў з Літвы дрон на Гродна16

Выставілі на продаж папулярную сетку цацачных крам1

Дзіцячы лагер пад Мінскам купілі за мільён даляраў, але ўжо праз пару месяцаў вярнулі назад2

У расійскім горадзе захацелі паставіць помнік «сям'і салдата СВА». Але жыхароў праект не натхніў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу36

Грамадствадапоўнена36

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць