Усяго патроху77

На Аўгустоўскім канале ўсталявалі 200-гадовы сонечны гадзіннік ФОТА

На Аўгустоўскім канале пачаў працу 200-гадовы сонечны гадзіннік. Пра гэта БЕЛТА паведаміў аўтар рэстаўрацыі незвычайнага аб'екта гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.

Сонечны гадзіннік устаноўлены на шлюзе Ваўкушак. Тут яго знайшлі падчас рэканструкцыі канала. Нягледзячы на час, гранітны цыферблат — вялізная каменная глыба з нанесенымі лічбамі — някепска захаваўся.

«Мы замянілі пласціны на гадзінніку, выставілі галоўную стрэлку. Прыйшлося некалькі дзён чакаць сонечнае надвор'е, каб правільна зарыентаваць як сам гадзіннік, так і стрэлку. Адзначу, што зроблены ён быў вельмі якасна, асабліва калі ўлічыць яго ўзрост», — адзначыў Уладзімір Панцялееў. Па яго словах, наступныя дні паказалі, што гадзіннік ідзе дакладна. Галоўнае, дачакацца сонечнага надвор'я. Дарэчы, упрыгожыла рарытэт застылая ў метале лясная яшчарка, у будучні побач плануецца размясціць камень з таблічкай пра гісторыю гадзінніка і каменную лаву, дзе можна будзе любавацца ім і, не спяшаючыся, сачыць за плынню часу.

«Гадзіннік размешчаны ў адным з самых маляўнічых месцаў канала. Побач праходзіць веламаршрут ад пункта пропуску «Лясная-Рудаўка» на беларуска-польскай мяжы да вёскі Нямнова, які неўзабаве стане даступным шырокім катэгорыям турыстаў», — адзначыў ініцыятар аднаўлення аб'екта намеснік старшыні ГА «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» Сяргей Каляда. Ён распавёў, што міма праехаць наўрад ці атрымаецца. Абласное УП «Гроднамеліявадхаз», у чыім падпарадкаванні знаходзіцца Аўгустоўскі канал, усталявала ля шлюза і гадзінніка інфармацыйную таблічку. Чакаецца, што 200-гадовы экспанат дапаможа дадаткова прыцягнуць гасцей рэгіёну.

«Гэта, хутчэй за ўсё, самы стары дзейны сонечны гадзіннік у Гродзенскай вобласці. Паводле легенды, іх у пачатку XIX стагоддзя ўсталяваў генерал Ігнат Прандзінскі, які адзін час кіраваў працамі па ўладкаванні Аўгустоўскага канала, у гонар каханай жанчыны», — распавёў Сяргей Каляда.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне кожны квартал набываюць у Мінску 140—145 кватэр. Гэта многа ці мала?20

Трамп хоча зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам ЗША12

Кароль Малайзіі вярнуўся дахаты з пуцінскага парада з расійскім лімузінам3

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ3

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду25

«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць