Меркаванні141141

Севярынец прапануе гнаць Хэлоўін з Беларусі паганым венікам

Некалі лакальнае кельцкае свята Хэлоўін сёння шырока адзначаецца ў свеце, у тым ліку ў Беларусі. 

Моладзь бачыць у гэтым нагоду патусавацца, і гэтую моду ўжо наўрад ці спыніць, але крытычныя словы ў бок дня не перастаюць гучаць. 

Так, сайт аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя прыводзіць словы Паўла Севярынца, які прапануе гнаць Хэлоўін з Беларусі паганым венікам. 

«Летась напрыканцы кастрычніка выходжу з метро на «Пушкінскай», — піша Севярынец. — То тут, то там гурбы падлеткаў, размаляваных чарцямі. Бегаюць, равуць, ашчэрваюцца на мінакоў. Не зразумееш, жартам ці не, бо некаторыя відавочна п’яныя ці абкураныя.

Людзі ідуць міма, прычым бачна: бедныя беларусы стараюцца моўчкі паўтараць пра сябе —- «А можа, так і трэба?».

Маскі, гарбузы, хэлоўінскія вечарыны, пік злачынстваў, учыненых пад спайсамі… Хто-небудзь можа патлумачыць, чаму пад маркай колішняга Дня ўсіх святых адбываецца масавае адурэнне тынэйджараў і адзначаецца Дзень усіх чарцей?

У Беларусі гэта заўсёды быў час Дзядоў. Ціхі, сумны і светлы. Саветы затоптвалі яго «Седьмым ноября», днём крывавай рэвалюцыі і велічэзных дэманстрацыяў. Зусім побач — расстрэльны дзень 1937-га, калі гэбісты адным махам вынішчылі сто прадстаўнікоў нашай нацыянальнай інтэлігенцыі.

Чвэрць стагоддзя таму здавалася, што савецкія чэрці, нарэшце, праваліліся ў сваё пекла. Не — глядзіш, зноў павылазілі, хіба толькі з іншай нары.

Падлеткам хочацца павыдурняцца, а часам і выскаліцца на ўвесь свет, разумею, узрост такі. У кожным чалавеку змалку рыецца дробненькі такі чорцік ці варочаецца паўнавартасны чорт. Але задача выхавання — вучыць юных абломваць гэтым унутраным дэманам рогі ды іклы, не даваць злу прарывацца ў свет скрозь цябе. Дык навошта ўводзіць ноч трыумфуючага д’ябла ў моду? У норму? У «традыцыю»?

Словам, сябры. Лічу, што так званы «Хэлоўін» трэба гнаць з Беларусі паганай мятлой. З асяроддзя сем’яў, з кампаніяў сяброў, з вуліцаў. Ну яго к чорту. Як і выскаленых зомбі, каторым нават маскаў апранаць не трэба — з крывавымі сьцягамі ля помнікаў Леніну на сёмага лістапада.

Хадзем лепей на Дзяды. У Курапаты. Да крыжоў», — піша Севярынец.

Апытанка

Каментары141

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць36

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

«Сала з хлебам і краб з ікрой могуць быць аднолькава смачнымі». Пра гэты рэстаран гаворыць увесь Instagram13

Фельчар Арсень з праблемамі слыху з мінскай бальніцы хуткай дапамогі спявае на мове жэстаў і скарае сацсеткі ВІДЭА2

Эвакуяваны з Беларусі Аляксей Санчук — барабаншчык пратэстаў-20201

«Парк медыцыны» з'явіцца ў Партызанскім раёне2

УСУ нанеслі ўдар па складзе Wildberries пад Уладзімірам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць36

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць