Грамадства7272

У Кіеве ўзарвалі машыну з Паўлам Шараметам

У сераду раніцай у Кіеве ў выніку выбуху машыны загінуў вядомы журналіст, заснавальнік «Беларускага партызана» Павел Шарамет.

Паводле інфармацыі «Украінскай праўды», машына ўзарвалася на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка насупраць рэстарана «МакДональдс».

Відавочца трагедыі Улад Іваненка апублікаваў у сваім Facebook фота з ахопленым агнём аўто. Карыстальнік спачатку падпісаў фота: «Толькі што ўзарвалі машыну пад домам».

Машына, што ўзарвалася, належала кіраўніцы «Украінскай праўды» Алене Прытуле, але яе ў машыне не было.

Шарамет і Прытула былі ў блізкіх адносінах.

Нагадаем, што ў свой час асобы, блізкія да прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, выкрылі і забілі заснавальніка «Украінскай праўды» Георгія Гангадзэ.

«Украінская праўда» — інтэрнэт-СМІ нумар 1 ва Украіне. Яна актыўна праводзіць журналісцкія расследаванні, што выкрываюць карупцыю ў бізнэсе і ўладах.

Выбух адбыўся у 7:45 раніцы, калі Шарамет выехаў з дому і праехаў некалькі дзясяткаў метраў.

Да прыезду ратавальнікаў жыхары Кіева дасталі Паўла Шарамета з узарванага аўтамабіля і спрабавалі аказаць яму першую дапамогу. Асцярожна, жорсткае відэа, 18+:

На месца прыбыла паліцыя, у тым ліку яе кіраўніца Хація Дэканаідзэ асабіста.

Паўлу Шарамету было 44 гады. Ён нарадзіўся 28 лістапада 1971 года ў Мінску. У 1998 годзе журналіст пачаў працаваць спецыяльным карэспандэнтам праграмы «Навіны» на расійскім канале ОРТ (цяпер — Першы канал). За рэпартаж пра дзіркі на беларуска-літоўскай мяжы быў арыштаваны беларускімі ўладамі і выйшаў на волю толькі пасля асабістага ўмяшання прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына.

У студзені 1999 года Павел Шарамет заняў пасаду шэф-рэдактара расійскай і замежнай карэспандэнцкай сеткі дырэкцыі інфармацыйных праграм тэлеканала, быў вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы «Время». З 2000 года займаўся стварэннем дакументальных фільмаў і спецпраектаў для інфармацыйных праграм «Першага канала». Пакінуў тэлеканал у 2008 годзе. 

Апошнім часам Шарамет працаваў як на беларускія, так і на ўкраінскія і расійскія СМІ.

З 2011 года ён жыў у Кіеве, працаваў у «Украінскай праўдзе», быў вядучым на радыё «Весці». Апроч таго, ён па-ранейшаму кіраваў «Беларускім партызанам» і пісаў у маскоўскі «Огонек».

Каментары72

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць