Меркаванні4242

Вандалы з БНТУ замалявалі высокамастацкае графіці на сцяне аднаго з інтэрнатаў

«Не так даўно ў вас была навіна пра шыкоўнае графіці на сцяне аднаго з інтэрнатаў БНТУ, — напісала нам чытачка «Нашай Нівы». — Дык вось, сумная навіна. Таго графіці ад сёння няма! Яшчэ ўчора мела задавальненне глядзець на яго, а сення застаўся толькі цень Барбары. Прычым, пакуль Барбара была адзінокай, камендант інтэрнату «крамолы», відаць, не бачыў. А калі з'явіўся вершнік ды мова, то і малюнак праіснаваў тыдзень-два. Прычым, жахлівы малюнак на тэрасе таго ж інтэрнату застаецца ўжо не першы сезон», — піша чытачка і далучае фоты. 

А вось так прыгожа выглядала замаляванае графіці:

На графіці была выяўленая Барбара Радзівіл — легендарная асоба беларускай гісторыі, а таксама постаці крылатага гусара і кавалера часоў Адраджэння.

Акрамя таго, на малюнку былі радкі з песні «Чорная панна» гурту «Litvintroll».

Гэта ўжо не першы выпадак, калі ўлады Мінска замалёўваюць высокамастацкія графіці, створаныя аматарамі. Нават партрэт народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава трапіла пад фарбу. Усё гэта праявы дрэннага густу і казарменнага мыслення, якія робяць сталіцу Беларусі больш панылым і менш прывабным для жыцця горадам.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА9

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктара студыі, якая ўстанаўлівала Ігару Туру кухню за 23 тысячы рублёў, арыштавалі за махлярства14

У 22 гады памерла пераможца апошняга конкурсу «Міс Аўстрыя». Яна перанесла 7 аперацый на сэрцы2

У Дзмітрыя Баскава скончыўся тэрмін дыскваліфікацыі, ён збіраецца зноў вяртацца ў хакей4

МУС возьме пад свой кантроль усе дамафоны краіны12

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА9

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць